насавы́ в разн. знач. носово́й;

а́я перагаро́дка — носова́я перегоро́дка;

ы́я гу́кі — носовы́е зву́ки;

а́я па́луба — носова́я па́луба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спардэ́к, ‑а, м.

Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.

[Англ. spar-deck.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flight deck [ˈflaɪtˌdek] n.

1. кабі́на піло́та

2. узлётная па́луба (на авіяносцы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

promenade deck

ве́рхняя па́луба на вадапла́ве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

носово́й в разн. знач. насавы́;

носова́я часть насава́я ча́стка;

носово́й плато́к насава́я ху́стачка, насо́ўка;

носово́й звук лингв. насавы́ гук;

носова́я па́луба насава́я па́луба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zwschendeck

n -(e)s, -e i -s сярэ́дняя па́луба, жыла́я па́луба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шэльтэрдэ́к

(англ. shelterdeck, ад shelter = навес + deck = палуба)

навясная лёгкая палуба на судне, размешчаная вышэй верхняй палубы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ку́брык, ‑а, м.

1. Жыллёвае памяшканне на караблі для каманды. У прасоленай матроскай форме Маракі ў кубрыкі вяртаюцца. Лукша.

2. Ніжняя палуба на вялікім парусным караблі.

[Гал. kóebrug.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыдждэ́к

(англ. bridge-deck, ад bridge = мосцік + deck = палуба)

верхняя палуба грамадзянскіх суднаў, дзе размешчаны штурманская і рулявая рубкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ку́брык ’жыллёвае памяшканне на караблі для каманды’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. кубрик з гал. koebrug ’ніжняя палуба’ (Фасмер, 2, 396–397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)