Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПЁПЕЛЬМАН (Pöppelmann) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар, прадстаўнік позняга барока і ракако. З 1686 працаваў у Дрэздэне: палацавы ансамбль Цвінгер (1711—22), у прадмесці горада стварыў «Вадзяны палац» у парку Пільніц (1720), перабудаваў паляўнічы замак Морыцбург (1722—30). Пасля смерці П. паводле яго праекта пабудаваны Гродзенскі Новы замак (1734—51).
Д.Пёпельман. Палацавы комплекс Цвінгер у Дрэздэне (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЗДЭНСКАЯ КАРЦІ́ННАЯ ГАЛЕРЭ́Я,
адна з буйнейшых у свеце калекцый жывапісу. Уваходзіць у склад Дрэздэнскіх маст. збораў. Засн. ў 1560 г. у г. Дрэздэн як палацавы збор саксонскіх курфюрстаў. Пашырана ў 1722, з пабудовай у 1847—56 спец. будынка (арх. Г.Земпер, М.Генель; разбураны пры бамбардзіроўцы Дрэздэна ў лют. 1945, адноўлены да 1956), які ўвайшоў у палацавы ансамбль Цвінгер, адкрыта для публікі. У 1945 значная частка збораў Д.к.г. вывезена ў СССР і пасля рэстаўрацыі вернута ў 1955 у Дрэздэн. Асн. частка Д.к.г. — Галерэя старых майстроў (карціны Я. ван Эйка, Джарджоне, Рафаэля, Тыцыяна, А.Дзюрэра, П.П.Рубенса, Рэмбранта, Н.Пусэна і інш.). Галерэя новых майстроў (размешчана ў палацава-паркавым ансамблі Дрэздэн) захоўвае творы еўрап.маст. школ 19—20 ст.
Літ.:
Зейдевитц Р., Зейдевитц М. Дрезденская галерея: [Сокр. пер. с нем.]. М., 1965;
Alpatow M. Die Dresdner Galerie: Alte Meister. Dresden, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕР Ян Самуэль, архітэктар 2-й пал. 18 ст. Працаваў у канцлера ВКЛкн. Л.Сапегі. Паводле яго праектаў пабудаваны Ружанская Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян (1779), Ружанскі касцёл Казіміра (1792, уваходзіў у комплекс базыльянскага манастыра), Дзярэчынскі палац (1786, з арх. Л.Гуцэвічам), рэканструяваны Ружанскі Троіцкі касцёл (1779), перабудаваны Ружанскі палац (1784—86, гл.Ружанскі палацавы комплекс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРДАНЁР (франц. cour d’honneur літар. ганаровы двор),
парадны паўраскрыты двор перад будынкам, утвораны асн. будынкам і яго 2 бакавымі крыламі (радзей каланадай). Пашыраны ў еўрап. палацавай архітэктуры 17—1-й пал. 19 ст. На Беларусі найб. вядомы ў палацавых і сядзібных комплексах 18—19 ст. (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс і інш.). Прыём параднай прасторавай кампазіцыі сучаснай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАС-ША́МРА, Рас-эш-Шамра,
шматпластавы археал. помнік на ўзгорку за 12 км на Пн ад г. Латакія (Сірыя). Раскопкамі 1929—39 і 1948—63 тут адкрыты рэшткі паселішчаў, якія датаваны ад 7—6-га тыс. да н.э. да 5—3 ст. да н.э., у т. л.стараж.г.Угарыт. Выяўлены палацавы комплекс (каля 9 тыс.м²), храмы клінапісныя архівы і бібліятэкі. шмат вырабаў з каштоўных металаў і слановай косці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ДА (стараж.-яўр.),
старажытнаіудзейская крэпасць каля паўд. берага Мёртвага мора ў Ізраілі. Засн. ў канцы 2 ст. да н.э. Пры Ірадзе I (73—4 да н.э.) пабудаваны палацавы комплекс і дадатковыя ўмацаванні. М. была апошняй апорай паўстанцаў у час Іудзейскай вайны 66—73. Пры раскопках у 1963—65 знойдзена шмат рэчаў матэрыяльнай культуры, у т. л. рымскія і іудзейскія манеты, гліняныя чарапкі з надпісамі фарбай, папірусы і надпісы на скуры, на якіх змешчаны гасп. запісы, пісьмы, літ.-рэліг. тэксты на стараж.-яўр., арамейскай і грэч. мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ГЕНСБУРГ (Regensburg),
горад на Пд Германіі, у зямлі Баварыя, на р. Дунай пры ўпадзенні р. Рэген. Узнік з рым.ваен. ўмацавання. Каля 125 тыс.ж. (2000). Пачатковы пункт суднаходства на р. Дунай, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, паліграф., буд. матэрыялаў. Ун-т. Гар. музей, маст. галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс. Арх. помнікі 8—18 ст.: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вярхо́ўны ’вышэйшы’ (БРС, КТС, Касп.), укр.верховний ’тс’, рус.верховный ’верхні’; ’тоўстае палатно са зрэб’я’; ’жыхар з вярхоўя ракі’; ’конны’, ст.-рус.верховный, вьрховьний, вьрьховнии, връховный ’верхні; ’вышэйшы, галоўны’; ’конны’; ’палацавы’ (з X ст.), славен.vrhǫ́ven, серб.-харв.вр̀ховни, макед.врховен, балг.върховен ’вярхоўны’. Да ст.-слав. прыметніка врьховьнии ’галоўны, вышэйшы’ (у царкоўным сэнсе). Відавочна, царкоўнаславянізм; гл. Шанскі, 1, В, 69. Утворана ад врьхъ і суф. ‑ьn‑ъ. Крукоўскі (Уплыў, 110) мяркуе, што бел. лексема — калька з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГА́ТЧЫНСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік архітэктуры 18 ст. ў г. Гатчына Ленінградскай вобл.Гал. збудаванне — палац у стылі ранняга класіцызму (1766—81, арх. А.Рынальдзі; расшыраны ў 1793—97, арх. В.Брэна; перабудаваны ў 1845—51, арх. Р.І.Кузьмін). Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 пяціграннымі вежамі па баках і 2 бакавымі карпусамі. Маляўнічыя паркі горада (Палацавы, «Звярынец» і інш.; агульная пл. 617 га) са шматлікімі мастамі, тэрасамі, павільёнамі, варотамі і інш. збудаваннямі належаць да лепшых узораў ландшафтнай архітэктуры. Унікальны па тэхніцы выканання землябітны Прыярацкі палац (1798—99, арх. М.А.Львоў), які нагадвае сярэдневяковы замак.
Літ.:
Гатчина. Л., 1980;
Памятники архитектуры пригородов Ленинграда. Л., 1983.