ДВУХГАДО́ВЫЯ РАСЛІ́НЫ, двухлетнікі,
травяністыя расліны з жыццёвым цыклам (ад насення да насення) на працягу 2 гадоў. Каля 50 тыс. відаў з розных сістэм. груп. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі больш за 60 відаў. Да Д.р. належыць большасць агароднінных (цыбуля, морква, буракі, капуста і інш.), лекавыя (баркун, наперстаўка, пакрывец, блёкат і інш.), дэкар. (браткі, гваздзік турэцкі, званочак сярэдні, незабудка альпійская і інш.) віды.
У 1-ы год Д.р. развіваюць падземную і надземную вегетатыўныя часткі (корань, цыбуліну, караняплод, сцёблы, лісце), на 2-і ўтвараюць (за кошт назапашаных пажыўных рэчываў) прадаўгаваты парастак з кветкамі, цвітуць, пладаносяць і адміраюць.
т. 6, с. 80
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мядоўка 1 ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (гродз., Кіс.). Да мёд (гл.). Матывацыя: гэта меданосная расліна. Параўн. укр. медуниця польова, польск. miodanka.
Мядоўка 2, медоўка ’сіняк звычайны, Succisella Reck.’ (мазыр., Жыв. сл.). Відаць, да мёд (гл.), хаця сувязь (матывацыя) застаецца няяснай.
Мядоўка 3 б.-каш. ’пернік з мёдам’, чачэр. ’напітак з мёду’, жлоб. ’салодкая груша’ (Мат. Гом.). З польск. miodówka ’пернік’, ’салодкая груша, яблык’. Параўн. таксама і рус. свярдл. медовка ’брага, настаяная на мёдзе’. Да мёд (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мядоўнік 1, іван., пін. мэдбу́нік ’мядовы пернік’ (слонім., Сцяшк. Сл.; Вешт. дыс.). Польск. miodownik ’тс’. Параўн. ст.-рус. медовникъ, якому ў «Лексиконе полоно-словенском» (1670 г., с. 193) адпавядае польск. piernik. Аднак ст.-польск. miodounik ’пернік’ (Reczek S., Podręczny sł. dawnej polszczyzny, 210). Таму бел. лексему можна лічыць запазычанай з польск. мовы.
Мядоўнік 2 ’яснотка (глухая крапіва), Lamium album L.’ (маг., Кіс.), лельч. мідоўнік ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’, пін. медоўніца ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Бейл.), мядулька ’кветка чырвонай лугавой канюшыны’ (міёр., Жыв. сл.), ’медуніца, Pulmonaria L.’ (свісл., Сл. ПЗБ|. Да мёд (гл.): усе расліны — добрыя меданосы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)