Кантрольны пакет акцый 1/221

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хвалевы пакет

т. 16, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантро́льны паке́т а́кцый

т. 8, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАКЕ́Т ПРЫКЛАДНЫ́Х ПРАГРА́М,

комплекс праграм або модуляў, прызначаны для рашэння на ЭВМ пэўнага класа задач, блізкіх па змесце. Напр., П.п.п. вылічэння значэнняў якой-н. матэм. функцыі. Распрацаваны П.п.п. разліку тэхн. аб’ектаў і буд. канструкцый, распазнавання вобразаў, аўтам. праектавання, тэорыі раскладаў, уліку прадукцыі і інш.

т. 11, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перавя́зачны перевя́зочный;

п. пункт — перевя́зочный пункт;

~ныя матэрыя́лы — перевя́зочные материа́лы;

п. паке́т — перевя́зочный паке́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свёрток

1. (трубка) скру́так, -тка м.;

2. (пакет) паке́т, -та м., паку́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адкрыць заклеенае, запячатанае.

Р. пакет.

|| незак. распяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распяча́тванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pakiet, ~u

м. пакет;

kontrolny pakiet akcji — кантрольны пакет акцый;

pakiet ustaw — пакет законаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

расканвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Раскрыць, распячатаць (канверт, пакет і пад.). Рэвін .. акуратна расканвертаваў [пакет], дастаў аддрукаваную на машынцы паперку, прачытаў, паклаў пакет у кішэньку гімнасцёркі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., каго-што.

Схапіўшы, вырваць, выняць.

В. пакет з рук.

В. шаблю з ножнаў.

|| незак. выхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)