Зрабіць раўнейшым, карацейшым, падразаючы (нажніцамі, машынкай). Падстрыгчы вусы. Падстрыгчы кусты.// Абрэзваючы і падраўноўваючы, пакараціць каму‑н. валасы, зрабіць якую‑н. прычоску. Дзядзька Мікалай падстрыг ужо Ганьку да школы, падстрыг, як ён кажа, «пад польку».Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.
1. Зрабіць карацейшым, меншым па даўжыні; пакараціць. Укараціць рукаў. Укараціць сукенку. □ [Захарчанка] сам пасадзіў сына ў сядло, укараціў страмёны.Беразняк.Збочыўшы з дарогі, што ішла ўздоўж рэчкі, Андрэйка хацеў укараціць шлях да дзядзькі Марціна.Кавалёў.
2. Скараціць, паменшыць тэрмін, перыяд, час чаго‑н. — Зусім [маці] слабая, — страпянуўся Прыходзька. — Фашысты ёй укарацілі жыццё.Гурскі.
•••
Укараціць (падкараціць) языккаму — прымусіць каго‑н. менш балбатаць, гаварыць, быць менш дзёрзкім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
|| наз.абрэ́званне, -я, н. (да 1 знач.), абраза́нне, -я, н. (да 1 знач.) іабрэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.
1. Зрэзваючы, крыху пакараціць, зрабіць раўнейшым. — Вось тут трэба крышку падрэзаць, а ўнізе распусціць, — казала Ганна Лявонаўна, паказваючы на паясніцу [сукенкі].Корбан.
2. Разрэзаць знізу, з бакоў, не да канца. Выбралі [людзі] тоўстую разгалістую ліпу. Падрэзалі з аднаго боку, перайшлі на другі.Паўлаў.
3.перан.Разм. Пазбавіць сіл, здароўя і пад. Хвароба адрэзала яго.
4.перан.Разм. Сказаць трапнае з’едлівае слова, паставіць каго‑н. у смешнае становішча. Падрэзаць дакладчыка.
5. і чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова, яшчэ трохі. Падрэзаць хлеба. Падрэзаць каўбасы.
6.Спец. Зрабіць падрэзку (у 2 знач.).
•••
Падрэзаць крылле (крылы)каму — тое, што і абрэзаць крылле (крылы) каму (гл. абрэзаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураза́ць замо́к у дзве́ры ein Schloss in die Tür éinbauen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.
1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што‑н.; падрэзаць. // Аддзяліць, адрэзаць што‑н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны. □ Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок.Шамякін.// Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе.//перан. Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго‑н. Абрэзаць паёк. □ У адных абрэзалі зямлю, другім далі.Каваль.
2. Пашкодзіць, параніць чым‑н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавалі: ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць.Крапіва.
3.перан.Разм. Рэзка перапыніць, абарваць чым‑н. гаворку, прымусіць змоўкнуць. — Як з цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя.Грахоўскі.
•••
Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы)каму — перашкодзіць каму‑н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)