ВАДАРО́ДНЫ ПАКА́ЗЧЫК

(pH),

велічыня, якая характарызуе канцэнтрацыю (актыўнасць) іонаў вадароду ў растворах. Лікава роўны адмоўнаму дзесятковаму лагарыфму канцэнтрацыі [H​+] (актыўнасці) вадародных іонаў H​+, якая выражана ў молях на літр (моль/л): pH=-lg[H​+]. Водныя растворы маюць pH ад 1 да 14: у нейтральных pH=7, у кіслых pH < 7, у шчолачных pH > 7. Пастаянства вадароднага паказчыку падтрымліваецца буфернымі растворамі. Вызначаюць pH з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў, больш дакладна — патэнцыяметрычна (гл. Патэнцыяметрыя). Гл. таксама Кіслотна-шчолачная раўнавага.

т. 3, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паказа́ннік

паказчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паказа́ннік паказа́ннікі
Р. паказа́нніка паказа́ннікаў
Д. паказа́нніку паказа́ннікам
В. паказа́ннік паказа́ннікі
Т. паказа́ннікам паказа́ннікамі
М. паказа́нніку паказа́нніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заня́тасць, -і, ж.

Наяўнасць работы, забяспечанасць працай.

Вялікая з.

Паказчык занятасці рабочых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выме́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паказчык, які вызначае аб’ём або якасць работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уража́льны, -ая, -ае.

Які робіць моцнае ўражанне (у 2 знач.).

У. паказчык.

|| наз. уража́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часто́тнасць, -і, ж. (спец.).

Паказчык частаты (у 2 знач.) чаго-н.

Вызначыць ч. ужывання асобных слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

показа́тель пака́зчык, -ка м.;

показа́тель сте́пени мат. пака́зчык ступе́ні;

ка́чественные и коли́чественные показа́тели я́касныя і ко́лькасныя пака́зчыкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

death rate [ˈdeθreɪt] n. смяро́тнасць; пака́зчык смяро́тнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

уража́льны, ‑ая, ‑ае.

Які робіць моцнае ўражанне. Уражальны паказчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выме́рнік, ‑а, м.

Паказчык, які вызначае аб’ём ці якасць работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)