КОНТРАТЫПАВА́ННЕ (ад контра... +грэч. typos адбітак),
выраб копіі (кантратыпу) з негатыва фільма. Тыражыраванне кінафільмаў робяць з кантратыпу, што забяспечвае захаванасць арыгінала (негатыва) фільма.
З каляровага кінанегатыва кантратып атрымліваюць непасрэдным друкаваннем на абарачальную трохслойную кінаплёнку, з чорна-белага спачатку робяць прамежкавы пазітыў, з якога потым друкуюць кантратып. Кантратып фанаграмы робяць асобна (з кантратыпам відарысу сумяшчаецца ў кінакапіравальным апараце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pozytyw, ~u
м.фот.пазітыў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
PósitivIIn -s, -e фотапазітыў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
негаты́ў, ‑тыва, м.
Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (або плёнцы), на якім размеркаванне святла і ценю адваротнае сапраўднаму, а таксама фатаграфічная пласцінка (або плёнка) з такім адбіткам; проціл.пазітыў. Негатывы праяўляюцца, і карта воблачнасці адпаведная, часткі зямнога шара гатова.«Маладосць».
[Ад лац. negativum — адмоўнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негаты́ў
(лац. negativus = адмоўны)
адбітак на фатаграфічнай пласцінцы або плёнцы, дзе асветленыя месцы атрымаліся цёмнымі, а цёмныя светлымі, а таксама сама пласцінка або плёнка з такім адбіткам (параўн.пазітыў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
негаты́ў
(лац. negativus = адмоўны)
адбітак на фатаграфічнай пласцінцы або плёнцы, дзе асветленыя месцы атрымаліся цёмнымі, а цёмныя светлымі, а таксама сама пласцінка або плёнка з такім адбіткам (параўн.пазітыў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)