Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
pozować
незак.пазіраваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пазёрства, ‑а, н.
Схільнасць пазіраваць (у 2 знач.); прытворства. Уся яго лаянка, абурэнне былі нічым іншым, як кароткай успышкай і нават крыху пазёрствам.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Пазіраваць некаторы час. У мастаку загаварыла прафесійнае пачуццё захаплення прыгажосцю чалавечага цела, і ён не мог стрымацца, каб не папрасіць Пецю папазіраваць яму як-небудзь пры выпадку.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазёр, ‑а, м.
Той, хто схільны або любіць пазіраваць (у 2 знач.), разлічваючы на знешні эфект. [Мая Антонаўка:] — Я была класным кіраўніком Бондаравага класа і тады яшчэ не ведала, што свавольнікі і хуліганы заўсёды пазёры і крыху акцёры.Карпюк.
[Фр. poseur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́за ’пастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц.pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац.pausare ад лац.pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням.Pose < фр.pose. Гл. яшчэ паўза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фат, ‑а, М фаце, м.
1. Самаздаволены франт, фарсун, які любіць рысавацца, пазіраваць; пусты, пошлы чалавек. Чужы грамадству мот і фат, Уцех жыццёвых знаўца — Ну што яму там да брыгад Камуністычнай працы.Звонак.
2.Уст. Роля палюбоўніка-пазёра ў тэатральнай п’есе, а таксама акцёр, які іграе гэтую ролю.
[Фр. fat ад лац. fatuus — дурны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Modéll
n -s, -e мадэ́ль, узо́р, маке́т, рысу́нак
~ stéhen* — пазі́раваць, быць нату́ршчыкам, -шчыцай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pose
[poʊz]1.
n.
1) по́за, паста́ва f.
2) прыкі́дваньне n., маньеры́зм -у m.
2.
v.
1) пазі́раваць
2) прыкі́двацца; рабі́ць по́зу
3) выклада́ць, прадстаўля́ць
to pose a question — пада́ць пыта́ньне для дыску́сіі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)