пазяхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да пазяхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зява́цца, ‑аецца; безас. незак.

Разм. Пра жаданне зяваць, пазяхаць. Нешта зяваецца, мусіць, на дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ziewać

незак. пазяхаць;

ziewać od ucha do ucha — пазяхаць на ўвесь рот

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зева́ть несов.

1. пазяха́ць;

зева́ть от ску́ки пазяха́ць з нуды́;

2. (пропускать что-л.) разг. зява́ць; (глазеть) глядзе́ць;

зева́ть по сторона́м варо́н страля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Тое, што і пазяхаць.

З. увесь вечар.

2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак.

З. фігуру за фігурай.

|| зак. празява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| аднакр. зяўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; зяўнём, зеўняце́, зяўну́ць; -ні́.

|| наз. зява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зявацьмоцна крычаць, гарланіць’ (Нас.), параўн. зявацьпазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазяха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазяхаць, а таксама гук, які чуецца пры гэтым. І толькі была памкнулася [дзяўчына] выйсці з пакоя, як за спіною пачулася салодкае пазяханне. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

yawn2 [jɔ:n] v.

1. пазяха́ць; зява́ць;

make smb. yawn наганя́ць на каго́-н. нуду́, сон

2. зе́ўраць;

a yawning gap вялі́кая про́рва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Наха́каць ’нашкодзіць’: чорт нахакаў (ТС). Няясна; параўн. ха́каць (ха́къць) ’цяжка дыхаць’ (міёр., Нар. сл.), ха́кацьпазяхаць’ (Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gähnen vi

1) пазяха́ць

2) зе́ўраць, быць раскры́тым (пра бездань, прорву)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)