попра́виться

1. (исправить ошибку) папра́віцца;

2. (выздороветь) папра́віцца, паздараве́ць, ачуня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

regain [rɪˈgeɪn] v. атрыма́ць наза́д; набы́ць зноў; аднаві́ць;

regain consciousness апрыто́мнець;

regain one’s health паздараве́ць, папра́віцца (пра здароўе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wyzdrowieć

зак. ачуняць, паправіцца, паздаравець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Адха́яць, адхаіць ’прывесці да прытомнасці, выратаваць’ (Шат., Бір., Нас., Бяльк.), отхайець (КСТ), адхаіць ’паздаравець’ (Яўс.), адхаіваць ’ачышчаць ад гразі’ (БРС) да хаіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Набыць выгляд чыстага, здаровага чалавека; абмыцца.

2. Паздаравець, паправіцца. [Жанчына] больш як год хавала [Івана] ў сваёй хаце, пакуль ён не апратаўся і не пайшоў у партызаны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

окре́пнуть сов. (сделаться более крепким) памацне́ць; (сделаться более сильным) падужэ́ць; (сделаться более здоровым) паздараве́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Вырасці, стаць дужым. Уздужалі птушаняты і вылецелі з гнязда. // Паправіцца, паздаравець. Антосіха, як уздужала, таксама хадзіла да Агаты — пасядзець з людзьмі, пагаманіць. Жук.

уздужа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да узду́жаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, так загартуецца пад давольным сонейкам і ветрам, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wylizać się

зак.

1. вылізацца;

2. разм. паправіцца, паздаравець, ачуняць, ачомацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

poprawić się

зак.

1. палепшыцца, выправіцца, паправіцца;

2. паправіцца, паздаравець, ачуняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)