2.разм. (падужаць) flügge [sélbstständig, únabhängig] wérden; sich auf die [seine] éigenen Füße [Béine] stéllen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
апе́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Пакрыцца, абрасці пер’ем, убрацца ў пер’е (пра птушак). Не аперыліся птушкі, Ды лятуць з гнязда ў служкі.Бічэль-Загнетава.
2.перан.Падужаць, пасталець (пра людзей). Пабыўшы з год на вольным паветры, Людміла паправілася, або, як жартуючы пра яе казалі, аперылася; паружавелі шчокі, сама яна падрасла, аформілася як дзяўчына.Гурскі.// Палепшыць, замацаваць сваё матэрыяльнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абмага́ць ’перамагаць’, абмагчы ’падужаць, змагчы’ (Сцяц.). На магчымасць калькі з літ.apgalė́ti ’тс’ (да galė́ti ’магчы’) звяртае ўвагу Непакупны Baltistica, VII (1), 1971, 15. Ён бачыць у літ.apgalė́ti і pérgalėti (абсалютныя сінонімы, адпаведныя бел.абмагаць і перамагаць) рэпрэзентантаў дзвюх моўных зон, прычым формы з ap‑ (аб‑) цягнуцца да заходняй (прускай), параўн. ст.-прус.epwarisnan (він. скл.) перамога’ і лат.varet ’магчы’ (там жа, 14).
1.Падужаць, перамагчы, адолець, узяць верх над кім‑, чым‑н.; справіцца з кім‑, чым‑н. Пачуў [Васіль], як брыдкая млоснасць кволіць рукі, ногі, усяго. Стараўся адужаць яе.Мележ.Што нам мяцеліца, Вецер і сцюжа? Што маладосць нашу Зможа адужаць?А. Александровіч.// Авалодаць якім‑н. рамяством, умельствам. [Дзед:] — Малады яшчэ ты дужа падымаць у кузні молат. Рамяство маё адужаць — гэта іншая размова.Дубоўка.
2. Змагчы, здолець. Конь такі, што гадай, ці адужае прывалачы столькі лесу.Мележ.[Гіляр:] — Я згодзен ісці пехатой да самых Бацяновіч і несці на сябе столькі арэхаў, колькі адужаю, абы ў нас сталася так, як тут.Дубоўка.
адужа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; заг. адужа́й; зак.
Набрацца сілы; ачуняць пасля хваробы. Мы адлятаць гатовы ў родны край, Туды, дзе адужалі нашы крылы.Барадулін.Каб адужалі дрэўцы, Каб цешыліся сэрцы, Калі там зашуміць здалёк Зялёны хвойнік ці гаёк.Лужанін.Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)