Падысці, наблізіцца, падступіцца. [Сцежка] была таксама досыць стромкая і вузкая, але з’яўлялася адзінаю дарожкаю, па якой можна было даступіцца да вады.Маўр.//(звычайназадмоўем). Падысці, звярнуцца да каго‑н. (з просьбай, пытаннямі і пад.). Да яго не даступіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Натрудзіць ногі ад доўгай хады. Мужчыны ідуць паперадзе, жанчыны за імі. А хлопчык — апошні, ззаду. Мусіць, зусім падбіўся.Арабей.
2. Падлашчыцца, падкаціцца. Да яе — сцвярджаюць хлопцы — Аніяк не падступіцца, Аніхто не змог падбіцца: А ні я, ні ён, ні ты.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёх, ‑у, М ‑у, м. ілёха, ‑і, ДМ лёсе, ж.
1. Склеп, падзямелле. Палац пануры і высокі, не падступіцца к тым мурам, а пад палацам лёх глыбокі — на страх нявольнікам-рабам.Машара.
2. Падземны ход. Хлапчук .. шмыгнуў ад дарослага боўдзілы ў лёх, у нару пад магазінам, ды там і астаўся.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.
1. Залезці пад што‑н.; прабрацца куды‑н. паўзком. Падлезці пад мост. □ Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі.Зуб.Падлезшы пад нізка асеўшае крыло самалёта, я пачаў хутка разграбаць снег.Шамякін.
2.Разм.Падступіцца, наблізіцца да чаго‑н. Бэз падлез пад самае акно.Скарынкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́дступ, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падступаць — падступіць і падступацца — падступіцца (у 1 знач.).
2.звычайнамн. (по́дступы, ‑аў). Месца, шлях для падыходу, прыбліжэння да чаго‑н. Дзесьці на подступах да станцыі раздаўся далёкі яшчэ гудок цягніка.Лынькоў.Подступы да Мінска немцы ахоўвалі пільна.Новікаў.З гэтага месца добра праглядаліся ўсе подступы да шалаша.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на по́дступах к чему́-л. на по́дступах да чаго́-не́будзь;
◊
к нему́ и по́дступу нет да яго́ і по́дступу няма́, да яго́ і не падступі́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Breim -(e)s, -e ка́ша; пюрэ́; ме́шанка;
◊
um etw. (A) wie die Kátze um den héißen ~ herúmgehen* не ве́даць, як падступі́цца (да чаго-н.);
víele Köche verdérben* den ~ у сямі́ ня́нек дзіця́ без но́са
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
непрысту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, да якога цяжка або немагчыма наблізіцца; цяжкі для падыходу, узыходжання. Паграбішча было вялізным возерам з багністымі непрыступнымі берагамі.Асіпенка.Імкліва, нястрымна неслася вада ракі то роўнай лагчынай, то паміж непрыступных скал.Галавач.// Такі, якім цяжка авалодаць; які добра абараняецца, добра ўмацаваны. Непрыступная крэпасць. Непрыступны рубеж.
2.перан. Такі, да якога цяжка падступіцца: ганарысты. Галіна сядзела за швейнай машынай халодная, непрыступная.Шамякін.А перад вачамі ўсё так і стаяў высокі, з белымі калматымі бровамі стары, .. горды і непрыступны ў размове.Ракітны.// Уласцівы такому чалавеку. І вось.. [Алесь] сядзіць на заднім сядзенні адкрытай вайсковай машыны. Абапал — два штыхі, два непрыступныя твары пад коскамі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)