падсусе́дзіцца, -е́джуся, -е́дзішся, -е́дзіцца; зак., да каго-чаго (разм.).

Падсесці, размясціцца побач з кім-н., далучыцца да каго-, чаго-н.

П. да кампаніі.

|| незак. падсусе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсесці.

2. Зал. да падсаджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przysiąść się

зак. падсесці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тэ́ндэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэндэра. Тэндэрны тормаз. □ Ну як тут уцерпець Міколку ды не падсесці ззаду на тэндэрную падножку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмасці́цца, ‑машчуся, ‑мосцішся, ‑мосціцца; зак.

1. Падаслаўшы, падмасціўшы пад сябе што‑н., падняцца трохі вышэй.

2. Разм. Падсесці бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падмасціўся ўнук да дзеда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hinzsteigen* vi (s) падсе́сці (у цягнік і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przysiąść

зак. прысесці; падсесці;

czy mogę się przysiąść? — ці можна да вас падсесці (прысесці, далучыцца, падсуседзіцца)?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dosiąść się

зак. do kogo/czego падсесці; падсуседзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прысе́брыцца ’прымазацца, прыстаць збоку да чаго-небудзь ці якой-небудзь справы і нешта атрымаць ад гэтага’ (Нас., Янк. 3.), прысе́рбіцца ’тс’, прысябры́цца ’прысуседзіцца’ (Байк. і Некр.), ’паддобрыцца’ (Сл. Брэс.), прысябрава́ццападсесці’ (шальч., Сл. ПЗБ). Рус. паўн.-зах. присе́бри́ться, приси́бриться ’далучыцца, прысуседзіцца’; укр. присе́рбитися ’прысуседзіцца, прымазацца, прычапіцца’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад ся́бар, ся́бра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)