trim3 [trɪm] v.

1. падраза́ць, падрэ́зваць, падстрыга́ць (валасы, дрэвы); абраза́ць, абрэ́зваць (пругі)

2. (with) аздабля́ць, упрыго́жваць (адзенне)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

podrzynać

незак. падрэзваць, падразаць;

podrzynać gardło — пераразаць горла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przycinać

незак.

1. падрэзваць, падразаць;

2. прышчамляць, прыціскаць;

3. перан. гаварыць з’едліва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Прыбо́ркаць, прыбо́ркаты ’прыручыць (пра хатнюю жывёлу)’ (кобр., Нар. лекс.). Да незафіксаванага о́ркацьпадрэзваць крылы (хатняй) птушцы’, параўн. укр. бо́ркаты ’тс’, якія працягваюць прасл. *bъrkati (se), дзеясл. на ‑ati ад асновы гукапераймальнага паходжання з надзвычай разнастайнай семантычнай разгалінаванасцю ў слав. мовах (гл. ЭССЯ, 3, 125–127). У значэнні ’прыручыць; прыстасаваць’, відаць, усходнеславянскае, параўн. рус. разан. приборка́ться, приборкну́ться, прибурка́ться ’прыстасавацца, прызвычаіцца да нечага’, укр. прибо́ркати, прибо́ркувати ’падрэзаць крылы птушцы; прыбіраць, прыбраць да рук; уціхамірыць, скарыць, падпарадкаваць’, што суадносяцца з буркова́ць, боркова́ць, бу́ркаць ’назначаць, памячаць’, бурко́ваны ’падрэзаны (пра пер’е на крылах), надрэзаны (пра перапонкі на лапах)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

top3 [tɒp] v.

1. пакрыва́ць (зверху); быць верхаві́най;

a mountain topped with snow гара́ са сне́жнай вяршы́няй

2. быць на чале́, быць пе́ршым або́ ле́пшым

3. падраза́ць, падрэ́зваць (дрэвы, кусты)

top up [ˌtɒpˈʌp] phr. v. даліва́ць, падліва́ць, напаўня́ць (шклянку, кубак і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crop2 [krɒp] v.

1. падстрыга́ць; падрэ́зваць, падраза́ць; зраза́ць, зрэ́зваць (кветкі)

2. шчыпа́ць (траву, лісце)

3. садзі́ць, саджа́ць, се́яць;

crop a field with wheat засе́яць по́ле пшані́цай

4. дава́ць ураджа́й;

The barley cropped well this year. Ячмень добра ўрадзіў у гэтым годзе.

5. збіра́ць ураджа́й; жаць; касі́ць

crop up [ˌkrɒpˈʌp] phr. v. нечака́на з’яўля́цца, узніка́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стры́гчы, стрыгу, стрыжэш, стрыжэ; стрыжом, стрыжаце, стрыгуць; пр. стрыг, ‑ла; незак., каго-што.

1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. □ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка. Бажко. // Зразаць, падразаць каму‑н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ... Якімовіч. // Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны. Грачанікаў. // Спец. Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.

2. Падразаць валасы якім‑н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.

•••

Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго‑н., кідаць позіркі на каго‑н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой. Дуброўскі.

Стрыгчы вушамі — паводзячы вушамі, прыслухоўвацца (пра коней, зайцаў).

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх‑н. адносінах, падганяць пад адно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

crop

[krɑ:p]

1.

n.

1) Agric. культу́ра f. (збо́жжа, бу́льба)

2) ураджа́й -ю, збор -у m.

3) ко́ратка падстры́жаныя валасы́

4) вальлё -я́ n., вальля́к -а́ m. (у пту́шак)

5) пугаўё n.; хлыст -а́ m.

2.

v.t. crop, cropped, cropping

1) абрэ́зваць, абраза́ць (берагі́ кні́гі); стры́гчы (валасы́), падрэ́зваць у́ха, хвост)

2) (пра жывёлу) шчыпа́ць, скубсьці́ (траву́), аб’яда́ць (галі́нкі)

3) засява́ць, гадава́ць

4) дава́ць ураджа́й; радзі́ць

- crop up

- crop out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Стры́гчы ‘зразаць, падрэзваць ножніцамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат.; ашм., Стан.; Сцяшк., Бяльк.), стрыгчы́ ‘тс’ (Ласт.), стры́хчы, стры́кчы, стры́хці ‘тс’, ‘рэзаць ножніцамі; кроіць’ (Сл. ПЗБ), стры́гці ‘тс’ (Сержп. Прымхі), стрыгці́ ‘тс’ (ТС), ст.-бел. с​ѕтрычи ‘тс’ (XVI ст., Карскі 2–3, 277); сюды ж стры́гчы вуша́мі ‘паводзіць вушамі, прыслухоўвацца’ (ТСБМ), стры́гці вуша́мі ‘тс’ (Сержп. Прымхі, ЛА, 1). Укр. стри́гти, рус. стричь, стараж.-рус. стричи, польск. strzyc, в.-луж. třihać, н.-луж. stśigaś, чэш. střihati, славац. strihať, серб.-харв. стри̏ћи, славен. stříči, балг. стрига́, макед. стриже ‘тс’, ст.-слав. стришти. Прасл. *strigti звязана чаргаваннем галосных з рус.-ц.-слав. стрѣгъ ‘стрыжка’, стрѣжьць ‘той, хто стрыжэ’, суадноснымі з с.-в.-ням. streich ‘удар, замах’ і роднаснае ст.-прус. strigli ‘чартапалох’, ст.-в.-ням. strîhhan ‘гладзіць, церці’, гоц. striks ‘паласа’, ст.-англ. strican ‘мазаць; праводзіць’, лац. stringere ‘дакранацца; здзіраць’, strigilis ‘скрабок’ (гл. Траўтман, 289; Мікала, Ursl. Gr., 3, 77; Фасмер, 3, 778), што ўзыходзіць да і.-е. *streig‑ ‘удараць’, з далейшай спецыялізацыяй ‘апрацоўваць вострай прыладай’ (Бязлай, 3, 329; Борысь, 584). Махэк₂ (588) параўноўвае з літ. riẽkti, riekaù ‘рэзаць’, riekė̃ ‘луста хлеба’, дапускаючы рухомае s‑. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1546; ЕСУМ, 5, 440. Параўн. стругаць. Сюды ж стры́жава ‘воўна, састрыжаная з авечкі (авечак) за адзін раз’ (Сл. ПЗБ), стрыгу́н, стрыгуно́к ‘аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаюць грыву’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., ЛА, 1), ‘конь ва ўзросце двух год’ (Ян.; віц., Жыв. НС). Гл. таксама стрыгнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)