2.чаму. Змірыцца з чым-н., адмовіўшыся ад супраціўлення чаму-н.
П. лёсу.
|| незак.пакара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРТАВА́ЗД II (? — 31 да н.э.),
цар Арменіі Вялікай у 56—34 да н.э., сын Тыграна II. Пашырыў тэр. краіны, далучыў да яе Сафену і Арменію Малую. Вёў барацьбу з Рымам за незалежнасць. Аднак пазней быў вымушаны зноў падпарадкавацца Рыму. У 37 да н.э. адмовіўся ўдзельнічаць у паходзе рымлян супраць Парфіі. Захоплены рымлянамі і пакараны смерцю. Вядомы як драматург і гісторык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
come into line
згаджа́цца; падпара́дкавацца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
непадпара́дкаванне, ‑я, н.
Адмаўленне або нежаданне падпарадкавацца каму‑, чаму‑н. [Ляшчэня] абвінаваціў Паходню ў непадпарадкаванні дырэктывам, у парушэнні дзяржаўнай дысцыпліны.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
podlec
зак. падначаліцца, падпарадкавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
podporządkować się
зак.падпарадкавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАНТЭСУ́МА, Мактэсума,
Матэкусома (Montezuma, Moctezuma, Motecuhzoma),
імя правіцеляў індзейцаў-ацтэкаў у сярэднія вякі.
Мантэсума I (?—1469), правіцель ацтэкаў у 1440—69. Пры ім ацтэкі, цэнтрам якіх быў г. Тэначтытлан (цяпер Мехіка), канчаткова падпарадкавалі інш. індзейскія плямёны Цэнтр. Мексікі.
Мантэсума II (каля 1466—30.6.1520), правіцель ацтэкаў у 1502—20 (паводле інш. звестак, правіў з 1503). Праўнук Мантэсумы I. Намагаўся захаваць адзінства імперыі ацтэкаў сілай зброі. Пасля высадкі ў Мексіцы заваёўнікаў-іспанцаў паланёны паводле загаду Э.Картэса. Забіты паўстаўшымі індзейцамі за заклікі падпарадкавацца іспанцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паднача́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Стаць падуладным; падпарадкавацца. [Тоўхарт] тлумачыў Эльзе пра ўсё, што траплялася на дарозе, і ёй было прыемна падначаліцца ўладзе свайго мужа.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус.дыял.смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул.заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).