подмеша́ть сов. падмяша́ць; см. подме́шиватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падме́шваць гл. падмяшаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмяшаць.

падме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмясіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмяшаць.

2. Тое, што падмешана да чаго‑н.; падмеска (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падме́шваць I несов. подме́шивать; см. падмяша́ць

падме́шваць II несов. подме́шивать; см. падмясі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заболта́тьI сов. (прибавить, размешав) падмяша́ць, падбаўта́ць; (заправить) падкалаці́ць; (молоком) забялі́ць, падбялі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подболта́ть сов., разг. (подмешать) падкалаці́ць, падмяша́ць; (подбелить сметаной, молоком) падбялі́ць (што, чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад..., (а таксама пад’..., пада...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў, падаючы ім значэнне:

1. Накіраванасці дзеяння знізу ўверх, напрыклад: падкінуць, падняць, падскочыць, падважванне.

2. Накіраванасці дзеяння ў бок ніжняй часткі, да нізу або пад ніз чаго‑н., напрыклад: падкапаць, падрыць, падбіўка.

3. Набліжэння да каго‑, чаго‑н., напрыклад: падпаўзці, падплысці, падбяганне, падноска.

4. Дабаўлення чаго‑н., напрыклад: падліць, падмяшаць, падсыпаць.

5. Праяўлення дзеяння або стану не ў поўную меру, не на поўную сілу, напрыклад: падгаіцца, падгнісці, падквасіць, падлячыць, падмазаць, падсохнуць.

6. Дадатковага дзеяння (для дасягнення лепшага выніку), напрыклад: падвінціць, падгладзіць.

7. Тайнага, скрытнага ад іншых дзеяння, напрыклад: падгледзець, падпільнаваць, падслухаць.

8. Паўторнага дзеяння, якое суправаджае якое‑н. іншае дзеянне, напрыклад: падыграць (на музычным інструменце), падтакваць, падбрэхваць.

II. Ужываецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, надаючы ім значэнне:

9. Знаходжання ніжэй чаго‑н., унізе чаго‑н., напрыклад: падглеба, падзямелле, падкаўнерык, падводны, падземны, падстраўнікавы.

10. Знаходжання каля, паблізу чаго‑н., напрыклад: падгор’е, падлессе, падмаскоўны.

11. Часткі чаго‑н. цэлага, буйнога, напрыклад: падатрад, падвід, падклас, падстанцыя.

12. Знаходжання пад чыёй‑н. уладай, у сферы чаго‑н., напрыклад: падначалены, паднявольны, падсудны.

13. Звання ніжэй каго‑н., пасады памочніка, напрыклад: падпалкоўнік, падкухцік, падмайстар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)