2.(едой и т. п.) падсілкава́нне, -ння ср.; падсілко́ўванне, -ння ср., см.подкрепля́ть;
3.воен.падмацава́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЧА́ШНІЦКІЯ БАІ́ 1943 Адбыліся паміж партызанамі і ням.-фаш. гарнізонам
(каля 300 чал.) у г.Чашнікі 19—22 студз. і 19—21 кастр. ў Вял.Айч. вайну. 19 студз. 3 атрады (320 чал.) Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава» блакіравалі гарнізон і на працягу 3 дзён вялі па ім гарматны агонь. Каб затрымаць падмацаванне гарнізону, што рухалася з в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на, 22 студз. партызаны ўзарвалі мост цераз р. Ула і распачалі бой. Аднак з-за перавагі сіл праціўніка з наступленнем цемнаты атрады адышлі ў размяшчэнне брыгады. Бой у кастр. — састаўная частка Лепельскай аперацыі 1943. У ноч на 20 кастр. 3 батальёны Смаленскага партыз. палка атакавалі гарнізон (каля 700 чал.) і выцеснілі праціўніка з займаемых пазіцый. Аднак ён, замацаваўшыся ў цагляных будынках касцёла, школы, дома культуры, бальніцы, арганізаваў 4 контратакі, якія былі адбіты партызанамі. Бой працягваўся больш за суткі, пакуль з г. Сянно да гітлераўцаў не падышло падмацаванне. Партызаны пад прыкрыццем дымавой заслоны адышлі. У г. Чашнікі на брацкай магіле партызан (27 чал.),
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падсілкава́нне, ‑я, н.
Разм.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падсілкаваць.
2. Тое, што падсілкоўвае, дае сілу, бадзёрасць; падмацаванне. У пакоі мы забавіліся нядоўга: паклалі пад падушкі партфелі. З дарогі памыліся і заспяшаліся шукаць падсілкавання.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ана-
(гр. ana = уверх)
першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае рух угору, падмацаванне, паўторнае або зваротнае дзеянне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУ́РЫНСКІ БОЙ 1942,
бой партызан атрада Д.Ф.Райцава і А.П.Дзіка супраць ням.-фаш. захопнікаў у раёне вёсак Курына, Платы і р.п. Ноўка Суражскага р-на Віцебскай вобл. 28 сак. ў Вял.Айч. вайну. Пасля разгрому 27 сак. партызанамі М.Ф.Сільніцкім і М.І.Купчанкам групы гітлераўцаў, якія рабавалі насельніцтва ў в. Вусава, атрад карнікаў (каля 350 чал.) на наступны дзень з гарматамі і мінамётамі накіраваўся супраць партызан. У час бою партызаны прычынілі ворагу значныя страты, але да фашыстаў падаспела падмацаванне (200 чал.), і партызаны былі вымушаны адысці. У в. Курына на магілах загінуўшых партызан І.С.Лапікава і Сільніцкага помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ГАЛЬСКІ БОЙ 1943,
бой паміж 2-м батальёнам Смаленскага партыз. палка і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Латыгаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. 25 крас. ў Вял.Айч. вайну. Партыз. полк пасля жорсткіх баёў з намнога большымі сіламі карнікаў перамяшчаўся на новую базу; на шляху перадыслакацыі, у в. Латыгаль, знаходзіўся варожы гарнізон, знішчыць які было даручана 2-му батальёну. Партызаны ноччу асн. сіламі атакавалі гарнізон, гранатамі падавілі яго дзоты, і пасля 3-гадзіннага бою разграмілі ворага. Падмацаванне ворагу з г. Сянно было спынена партыз. засадай. У выніку бою ў сістэме ням.-фаш. гарнізонаў утварыўся разрыў, што дало магчымасць партыз. дыверсійным групам больш кароткім шляхам выходзіць да чыг. Орша—Віцебск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
падрыў моста цераз р. Нача на чыг. лініі Барысаў — Крупкі Мінскай вобл. 277-м партыз. атрадам 9 вер. ў Вял.Айч. вайну. Мост за 8 км на З ад ст. Крупкі меў стратэгічнае значэнне для акупантаў і знаходзіўся пад аховай гарнізона (70 гітлераўцаў). На бліжэйшых ст. Крупкі, Барысаў, Бобр і ў в. Нача размяшчаліся буйныя ням. гарнізоны. У ноч на 9 вер. партызаны атакавалі і знішчылі ахову моста, падарвалі мост. У ходзе аперацыі пусцілі пад адхон састаў з падмацаваннем ахове моста, разграмілі ў в. Нача атрад карнікаў, адбілі ням.падмацаванне з Крупак. У выніку аперацыі рух на магістралі Мінск—Орша быў спынены на 6 сутак.