палацёрны, -ая, -ае.

1. гл. палацёр.

2. Які мае адносіны да працы палацёра, да націрання падлогі.

Палацёрныя работы.

Палацёрная шчотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

scrubbing brush [ˈskrʌbɪŋˌbrʌʃ] n. жо́рсткая шчо́тка (для падлогі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

палацёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да націрання падлогі. Палацёрныя работы. // Прызначаны для націрання падлогі. Палацёрная шчотка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ні, сяне́й.

Памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах.

С. без падлогі.

|| памянш. се́нцы, сяне́ц.

|| прым. се́нечны, -ая, -ае і се́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bhner m -s, -

1) націра́льнік падло́гі

2) шчо́тка для націра́ння падло́гі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАРКЕ́Т (франц. parquet),

габляваныя драўляныя планкі (клёпкі) для насцілу падлогі, а таксама само пакрыццё такой падлогі. Робіцца з дубу, буку, ясеню, клёну, бярозы, грабу і інш., мастацкі П. — з драўніны каштоўных парод (арэху, чырвонага дрэва). Вызначаецца прыгожым выглядам, даўгавечнасцю, нізкай цепла- і гукапранікальнасцю.

Бывае шчытавы (мае аснову і пакрыццё з клёпак, наклееных на аснову), наборны, або мазаічны (з планак, падабраных па рысунку і наклееных вонкавым бокам на трывалую паперу), штучны (з асобных планак, прыклееных да асновы) і з паркетных дошак (рэйкі з папярочна наклеенымі планкамі). Пасля насцілу П. націраюць воскам, масцікай ці пакрываюць спец. паркетным лакам. Аддзелка паркетнай падлогі — струганне, цыкляванне і націранне, робіцца паркетастругальнымі, паркеташліфавальнымі і электрапалацёрнымі машынамі.

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шва́бра ж. шва́бра, -ры ж.; шчо́тка (ве́нік) для падло́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́сіць, зве́шу, зве́сіш, зве́сіць; зве́шаны; зак., што.

Трымаючы ў вісячым стане, апусціць уніз.

Вярба звесіла галіны над вадой.

Сядзець, звесіўшы ногі (не дастаючы да падлогі, зямлі).

|| незак. зве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націра́льшчык, ‑а, м.

Той, хто націрае што‑н. Націральшчык падлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Брус, які апіраецца на сцены або ўстоі і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і пад.).

Пакласці новую бэльку.

|| прым. бэ́лечны, -ая, -ае.

Бэлечнае перакрыцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)