хрыбусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; незак.

Жаваць з хрустам. [Гарнак:] — Сніў, што адкусіў вуха ў нашага ўрадніка і жаваў яго, а яно, падла, жорсткае, валасатае, аж хрыбусціць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kadver

[-vər]

m -s, - труп; па́дла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́дахнуць, ‑не; пр. выдах, ‑ла; зак.

Разм. Здохнуць, падохнуць; перавесціся (аб жывёле). — От, каб цябе ваўкі зарэзалі, каб ты была выдахла, падла натурыстая! — зганяў чалавек у лаянцы злосць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́рвападла’, ’лаянкавае слова’ (Нас.), ’труп здохлай жывёлы’ (Ласт.), ’лаянкавае слова на жанчыну’ (Маш., Пятк. 2), стэ́рва (stérwa) ’тс’ (Федар. 4), сце́рва ’подлы чалавек’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сце́рвопадла’ (ТС, ПСл). Укр. сте́рво, рус. сте́рвападла; лаянкавае слова’, ст.-рус. стьрва, стьрвь ’труп’, польск. ścierw, ścierwoпадла’, каш. sciř, в.-луж., н.-луж. śćerb ’тс’, серб.-харв. стр̑в ’тс’, балг. стръвпадла; прынада, мяса на прынаду’, макед. стрв ’жарсць, корць, азвярэнне’. Прасл. *stŕ̥vь, *stŕ̥viпадла; труп жывёліны, які гніе’ < і.-е. (s)ter‑ ’нячыстая вадкасць, гной; гніць’ з суф. *‑vь < *u̯‑ī‑; гл. Борысь, 612–613; параўноўваецца з лат. *stḕrdêt ’сохнуць, гнісці’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1063), нарв. дыял. stor ’гніенне, тленне’, лац. stercus ’гной, памёт’, ст.-пярс. strav‑ ’апаганьваць сябе’; гл. Фасмер, 3, 756–757 з іншай літ-рай. Паводле іншай версіі, слова роднаснае рус. сте́рбнуть ’рабіцца жорсткім, дранцвець’, с.-в.-ням. sterben ’паміраць’, грэч. στερεός ’нерухомы’; гл. Патабня, РФВ, 4, 212; Праабражэнскі, 2, 383. Гл. яшчэ SEK, 4, 254–255; Шустар-Шэўц, 1273; Глухак, 591; ЕСУМ, 5, 410. Спробы, грунтуючыся на серб.-харв. дыял. стр̑в ’смецце’, параўн. таксама стр́вим ’раскідаць, рассыпаць, разарваць на часткі’, звязаць з *terti, гл. церці (Пятлёва, Этимология–1994–1996, 57- 64), або, абапіраючыся на балтыйскія адпаведнікі, вярнуцца да сувязі з *sterti, гл. сцерці, ці рус. стербнуть (Тапароў, Зб. Варбат, 394–396), не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мертвечи́на разг.

1. мярцвя́чына, -ны ж.; (падаль) па́дла, -лы ж.;

2. перен. мярцвя́чына, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Rbenaas

n -es, -äser лаянк. па́дла, шы́бенік, свалата́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сте́рва

1. (падаль) уст. па́дла, -лы ж.;

2. перен., бран. сце́рва, -вы ж., падлю́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здыхля́ціна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Труп здохлай жывёліны. // зб. Мяса здохлай жывёліны; падла.

2. Пра слабага, худога, хваравітага чалавека. — Ты, здыхляціна, і гэткага мужыка не варта! Бядуля. // Пра замораную, худую жывёліну. Скора пасля таго, як жаніўся, [Васіль] прывёў каня — не здыхляціну, а каня — людзям на зайздрасць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́мерхацца ’прагаладацца, аслабець ад вялікай затраты сілы’ (БРС, Касп., Янк. III, Касп., Мат. Гом.), вы́мірьхацца ’тс’ (З нар. сл., маг.), вы́мяркацца ’захацець есці пасля хадзьбы’ (Бір. Дзярж.), виме́рхувать, ви́мерхать ’стаміцца’ (Ліс.). Укр. ви́мерховати ’прагаладацца’; параўн. таксама польск. merchać, myrchać ’раскідваць, мяшаць салому, прыводзіць яе да непрыгоднасці’. У беларускай мове, відавочна, запазычанне з укр., дзе яно ўтворана ад дыял. ме́рха, ми́рхападла’. Параўн. таксама чэш. mrcha ’кляча’; ’падла; сцерва (лаянка)’, польск. marcha, mercha ’кляча; сцерва’, славен. mrha (лаянка), запазычаныя з с.-н.-ням. marhe ’конь, кляча’ (Брукнер, 322; Клюге, 1960, 454, 463; Махэк₂, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Aas

n

1) -es, -e па́дла

2) -es, Äser груб. сце́рва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)