засука́ць

‘закасаць, падкасаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засука́ю засука́ем
2-я ас. засука́еш засука́еце
3-я ас. засука́е засука́юць
Прошлы час
м. засука́ў засука́лі
ж. засука́ла
н. засука́ла
Загадны лад
2-я ас. засука́й засука́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час засука́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засука́ць

‘закасаць, падкасаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засучу́ засу́чам
2-я ас. засу́чаш засу́чаце
3-я ас. засу́ча засу́чуць
Прошлы час
м. засука́ў засука́лі
ж. засука́ла
н. засука́ла
Загадны лад
2-я ас. засучы́ засучы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засука́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засучи́ть сов. закаса́ць, мног. пазака́сваць; (подвернуть) падкаса́ць, мног. пападка́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсучи́ть сов.

1. падсука́ць;

2. (рукава и т. п.) закаса́ць; (штаны) падкаса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус. паўд.-зах. зака́сывать, укр. закаса́ти з польск. zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zakasać

зак. закасаць; падкасаць; падаткнуць;

zakasać rękaw — закасаць рукаў;

zakasać spódnicę — падаткнуць спадніцу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кало́ша 1, ‑ы, ж.

Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калашына. Падкасаць калошы. □ Голыя пяты блішчалі здалёк з-пад даўгіх нагавічных калошаў. Чорны. Борздзенька нацягваеш на сябе кашулю, штаны — ногі не трапляюць у калошы, і злуешся. Сачанка.

кало́ша 2, ‑ы, ж.

Порцыя матэрыялаў (коксу, руды і флюсу), якая засыпаецца за адзін раз у доменную печ, вагранку і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подвороти́ть сов., прост.

1. (загнуть края) падгарну́ць; (штаны) падкаса́ць, мног. пападка́сваць; (рукава) закаса́ць, мног. пазака́сваць; (подмотать, напр., портянку) падкруці́ць, мног. пападкру́чваць, падмата́ць;

2. (ногу, руку) падвярну́ць;

3. (свернув в сторону, подъехать) падвярну́ць; см. подверну́ть 1, 2, 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tuck

[tʌk]

1.

v.t.

1) падклада́ць, усо́ўваць

She tucked her purse under her arm — Яна́ ўсу́нула то́рбачку пад па́ху

2) усо́ўваць, упуска́ць

Tuck your shirt in — Усу́нь кашу́лю (у по́рткі)

3) ху́таць

to tuck the children in bed — заху́таць дзяце́й у ло́жку

4) падкаса́ць, закаса́ць

The man tucked up his trousers — чалаве́к падкаса́ў по́рткі

5) застро́чваць, падклада́ць скла́дку

2.

n.

скла́дка, фа́лда f.

- tuck away

- tuck in

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

заката́тьI сов.

1. (завернуть во что-л.) укруці́ць, мног. паўкру́чваць, закруці́ць, мног. пазакру́чваць; загарну́ць, мног. пазаго́ртваць;

2. (подвернуть, засучить) разг. падкаса́ць, мног. пападка́сваць, закаса́ць, мног. пазака́сваць;

3. (заровнять катком) укача́ць, зараўнава́ць;

4. (отправить в тюрьму и т. п.) прост. засадзі́ць, запрато́рыць;

5. (утомить катанием) разг. утамі́ць важэ́ннем (ката́ннем), стамі́ць важэ́ннем (ката́ннем); змары́ць важэ́ннем (ката́ннем).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)