podkopać się

зак. падкапацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падко́п, -у, м.

1. гл. падкапацца, падкапаць.

2. мн. -ы, -аў. Падземны ход.

Пад падлогай быў п.

3. мн. -ы, -аў, перан. Інтрыгі з мэтай нашкодзіць каму-н. (разм.).

Рабіць п. пад каго-н.

|| прым. падко́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́пвацца несов.

1. прям., перен. подка́пываться; см. падкапа́цца;

2. страд. подрыва́ться, подка́пываться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгрэ́бціся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; ‑грабёмся, ‑грабяцеся; пр. падгробся, ‑грэблася і ‑граблася, ‑грэблася і ‑граблося; зак.

Разм. Грабучы чым‑н., падкапацца пад што‑н. Ваўкі падгрэбліся пад хлеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звяры́нец, ‑нца, м.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне, прыстасаванае месца, дзе трымаюць дзікіх жывёл для паказу. І сам звярынец быў цікавы: Высокі, зложаны з бярвення, І такі моцны — на здзіўленне! Каб воўк да коз не мог дабрацца Ні праз той верх, ні падкапацца. Колас. Вясной у горад, дзе жылі нашы сябры, прывезлі ў звярынец з Маскоўскага заапарка двух маладых мядзведзяў і шэсць лебедзяў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́п, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падкапа́ць (у 1 знач.) і падкапацца.

2. Падземны ход. План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпадаў. Колас.

3. часцей мн. (падко́пы, ‑аў); перан. Разм. Інтрыгі з мэтай пашкодзіць каму‑н. Падкопы імперыялістаў. □ А нарэшце, чаму.. [Гукану] здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)