ко́ваный прил. кава́ны, ку́ты; (подкованный — обычно) падкава́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. гл. каваць.

2. перан., каго (што) (звычайна у форме дзеепрым.). Падрыхтаваць, даць каму-н. запас неабходных ведаў, звестак (разм.).

Чалавек, добра падкаваны ў сваёй галіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

shod

[ʃɑ:d]

v., p.t. and p.p. of shoe

а) абу́ты

б) падкава́ны (пра каня́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kuty

каваны, куты; падкаваны;

kuty na cztery nogi — біты воўк; прайдоха; прайдзісвет; хітры чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кава́ны і ко́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад каваць (у 1, 2 і 3 знач.).

2. у знач. прым. Зроблены з металу каваннем. Каваны меч.

3. у знач. прым. Абабіты палосамі жалеза. Каваная скрыня. Каваныя драбіны.

4. у знач. прым. З падковамі, падкаваны. Каваныя коні. // З металічнымі падкоўкамі (пра боты, абцасы і пад.). Наперадзе, як ступа, Ішоў млынар Ігнат; Каваным ботам стукаў, Масніцы ўгінаў... Панчанка.

5. перан.; у знач. прым. Дакладны, выразны, пластычны (пра верш, стыль і пад.). Янка Купала з уласцівым яму майстэрствам перакладаў каваныя радкі «Меднага конніца». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)