адка́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. гл. адкаціць.

2. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў (спец.).

Падземная а. руды.

|| прым. адка́тачны, -ая, -ае.

А. вагон.

Адкатачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

орт,

гарызантальная падземная горная вырабатка.

т. 11, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метрапалітэ́н, ‑а, м.

Гарадская электрычная чыгунка, звычайна падземная. У Мінску будуецца метрапалітэн.

[Фр. métropolitain — які ёсць у сталіцы, ад лац. і грэч. mētropolis — галоўны горад, сталіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sap2 [sæp] n. mil. са́па, падры́ў, падко́п;

an underground sap падзе́мная са́па

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падзе́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Уст. Падземная чыгунка (пра метрапалітэн).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метропадземная чыгунка’ (ТСБМ). Скарачэнне métro з франц. métropolitaine > метрапалітэн (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

subterranean [ˌsʌbtəˈreɪniən] adj. fml

1. падзе́мны;

a subterranean river падзе́мная рака́

2. сакрэ́тны, та́йны;

subterranean diplomacy та́йная дыплама́тыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цыбу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Патоўшчаная частка (звычайна падземная) сцябла некаторых раслін.

Ц. цюльпана.

2. Галоўка цыбулі.

Пакрышыць цыбуліну ў суп.

3. Расшыраная частка некаторых органаў, частка арганізма.

Ц. воласа.

|| памянш.-ласк. цыбу́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квершла́г, ‑а, м.

Гарызантальная або нахільная падземная горная распрацоўка, якая ідзе па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў і не мае непасрэднага выхаду на паверхню.

[Ням. Querschlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудаспу́ск, ‑у, м.

Спец. Нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і служыць для спуску карысных выканняў, парожняй пароды і інш. грузаў самаплывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)