Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ^тварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надворпадворак’: cèły nadwór (Пятк. 2). Узнікла ў выніку пераасэнсавання і зліцця прыназоўнікавай канструкцыі на двор: ’вонкі, за межы хаты’ > ’прастора па-за хатай’ > ’месца каля хаты, абмежаванае гаспадарчымі пабудовамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подво́рье ср., уст.

1. (дом с пристройками, усадьба) падво́р’е, -р’я ср., падво́рак, -рка м.;

2. (постоялый двор) зае́зны двор.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычо́лак, ‑лка, м.

Абл. Скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной. Дагэтуль бачу блакітна-белыя сцены падлюблінскіх хат з адным акном на вуліцу, якое глядзіць з-пад шэрай чупрыны саламянага прычолка. Брыль. Андрэй з Вольгай і Верасам заехалі на падворак нізкай хаты з саламяным прычолкам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́днік, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і тратуар. Вуліца была гладка забрукавана, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. Машара.

2. Тое, што і палавік. [Маці:] — [Святланка] да мяне прыскочыць, бывала, дык перакусіць з дарогі не паспее, а ўжо і падлогу ператрэ, і ходнікі выб’е, і падворак падмяце. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пастарэў, састарэў. У Дашынай хаце .. [Пятра] ніхто не пазнаў. Даведаўшыся, хто ён такі, пастарэлая гаспадыня, вохкаючы і божкаючы, замітусілася па хаце, пачала збіраць пачастунак. Ракітны. Жвіровая ўезджаная дарожка неўзабаве вывела на падворак школы — наперадзе высіўся пышны, у два паверхі, але ўжо пастарэлы і запушчаны, з трэснутай па фасадзе сцяною старасвецкі палац. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела вядро. Гамолка. // Стаць пустым, голым. Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца. Купала.

2. Стаць бязлюдным, пустым, нежылым. Хіма спехам выбралася са сваімі пажыткамі, і Гарасёў падворак апусцеў назаўсёды. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́р’е, ‑я, н.

1. Падворак. Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся старыя колы, бараны, кавалкі ржавага жалеза. Марціновіч.

2. Заезны двор.

3. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру або архірэю. [Дзяўчына:] — Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ха, ‑і, ДМ пласе, ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна; плашка. Партызаны валілі асіннік і ельнік, калолі яго на доўгія плахі. Грахоўскі.

2. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. І за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву. Грахоўскі. Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёмуха ‘свята на пяцідзесяці дзень (праз сем тыдняў) пасля Вялікадня’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі; Сл. ПЗБ), ‘пятніца сёмага тыдня пасля Вялікадня, Духаўская пятніца’ (Нас.), сёміца ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ), сёмка ‘сёмуха’, ‘субота перад Троіцай’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да сёмы (гл.); параўн. рус. семи́к, седми́чник ‘чацвер на сёмым тыдні пасля Вялікадня’ (Праабражэнскі, 2, 224–225; Фасмер, 3, 599). Сюды ж сёмушка ‘галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюць на Тройцу хату, падворак’, сёмушнія дзяды́ ‘памінальны дзень праз тыдзень пасля Тройцы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)