Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
парако́нны, ‑ая, ‑ае.
Запрэжаны парай коней; прызначаны для пары коней. З-за грудка паказалася параконная падвода.Гартны.Яшчэ за некалькі дзён да васемнаццатага калгаснікі паставілі ў Клемсавай клеці сем параконных плугоў.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Падвода для перавозкі грузаў. З грэблі спускалася ўніз поўная белых мяхоў фурманка.Брыль.Яшчэ праз некалькі дзён шырокай лясной дарогай ехала фурманка.Чорны.Фурманкі з бульбай адна за адной прыязджалі з поля.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. распрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. распражы; зак., каго-што.
Вызваліць ад вупражы, выпрагчы. [Алтар:] — А каня ты распрог? [Марыніч:] — Распрог. Хамут кінуў у сенцах.Чарнышэвіч.Не паспеў дзед распрэгчы каня, як на падворку спынілася яшчэ адна падвода.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wagon[ˈwægən]n.
1. вазо́к; фурго́н; фурма́нка, падво́да
2.BrE ваго́н-платфо́рма
3.AmE сервіро́вачны сто́лік на ко́лах
♦
be on the wagoninfml кі́нуць выпіва́ць;
fall off the wagoninfml зноў пача́ць выпіва́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
падво́дныI подво́дный;
~ная ло́дка — подво́дная ло́дка;
~ныя плы́ні — подво́дные тече́ния;
п. спорт — подво́дный спорт
падво́дныII (кпадво́да) подво́дный;
○ ~ная паві́ннасць — ист. подво́дная пови́нность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
1. Перамясціцца ў якім‑н. напрамку (на кані, аўтамашыне і інш.). Сурвіла горадам праехаў паволі, каб не трэсла па бруку.Чорны.Падпольшчыкі праехалі па шашы, пасля, кіламетры праз два, збочылі.Новікаў.// Перамясціцца па якім‑н. шляху (аб транспарце). Праедзе грузавік, даверху нагружаны бульбай, прамчыць матацыкл. І наступае цішыня.Навуменка.Падвода крыху праехала ў бок лесу і спынілася.Курто.// Прабыць некаторы час у дарозе. Праехаць пяць гадзін.//Разм. Адправіцца куды‑н. на чым‑н.; паехаць. [Дырэктар:] «Канікулы, няхай хлопцы праедуць у горад, ды і прывучыць іх трэба да самастойнасці, каб ведалі, як і што».Нядзведскі.[Мароз:] — Думаю, Васільевіч, праехаць па калгасах, ярыну паглядзець, як узышла.Лобан.
2.што і без дап. Едучы, мінуць, пакінуць убаку, ззаду. Праехалі яшчэ дзве-тры вёскі. Усюды панавала стоеная цішыня.Навуменка.[Машыністы] праехалі міма вакзала, міма таварнай канторы, мінулі гідраўлічную калонку...Васілёнак.// Едучы, пераадолець якую‑н. адлегласць. — Можа нам па дарозе? — Мне ў Варавец, — сказаў Залуцкі. — Тады якраз палавіну дарогі праедзеш.Чыгрынаў.// Едучы, пераадолець што‑н. Праехаць балота. □ — Добры шафёр усюды праедзе, — запэўніў Алік.Кулакоўскі.//што. Едучы, прапусціць патрэбны прыпынак, пункт, не спыніцца, дзе трэба, у час язды. Нехта праехаў сваю станцыю. Праспаў, прахапіўся на наступнай.Лужанін.
3. Праехацца, пракаціцца. У час летніх канікул юнак гадзінамі прападаў каля трактарыстаў, і для яго было вялікай радасцю праехаць у кабіне машыны.Шымук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)