Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
жва́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які жуе жвачку. Жвачныя жывёлы.
2.узнач.наз.жва́чныя, ‑ых. Падатрад млекакормячых атрада парнакапытных, да якога адносяцца авечкі, козы, буйная рагатая жывёла і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескілявы́, ‑ая, ‑ое.
Спец.
1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка.
2.узнач.наз.бескілявы́я, ‑ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады: страусы, нанду, казуары і інш.); птушкі-бегуны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаплакары́дыі
(н.-лац. hoplocarida)
падатрад вышэйшых ракападобных; пашыраны ў морах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КОРАНЕГАЛО́ВЫЯ (Rhizocephala),
падатрадвусаногіх ракападобных. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў акіянах, акрамя халодных вод, ёсць прэснаводныя віды. Будова спрошчаная (адсутнічаюць кішэчнік, органы пачуццяў і выдзялення). Паразіты крабаў, крэветак, ракаў-пустэльнікаў. Аб прыналежнасці К. да ракападобных сведчыць наяўнасць у цыкле развіцця лічынкавых стадый — наўпліуса і цыпрысападобнай лічынкі (як у ракушкавых ракападобных роду Cyprus).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атэка́ты
(н.-лац. athecata)
падатрад марскіх кнідарыяў, утвараюць кусцістыя калоніі на дне, водарасцях, палях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канхастра́кі
(н.-лац. conchostraca)
падатрад жабраногіх ракападобных; дробныя ракі, якія трапляюцца ў вадаёмах, што перасыхаюць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАКЦЫ́ДЫ,
падатрад насякомых атр. раўнакрылых хобатных, чарвяцы і шчытоўкі (Coccodea). Больш за 4000 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце. На Беларусі найб. трапляюцца 6 відаў: па 2 віды шчытовак і лжэшчытовак, кашаніль польская (Porphyrophora polonica), кермес паўночны (Kermococcus quercus). Фітапаразіты.
Даўж. да 35 мм. Выразны палавы дымарфізм. Самцы рухавыя, з адной парай крылаў. Самкі бяскрылыя, часта без ног, дарослыя нерухома сядзяць на раслінах. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Самкі і лічынкі кормяцца сокамі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКІЛАЗА́ЎРЫ,
(Ankylosauria), панцырныя дыназаўры, падатрад выкапнёвых паўзуноў атр. птушкатазавых дыназаўраў. Рэшткі вядомы з адкладаў сярэдняй і верхняй юры Зах. Еўропы і мелу Паўн. Амерыкі, Зах. Еўропы і Аўстраліі. 2 сям., каля 25 родаў, 40 відаў.
Даўж. да 9 м. Мелі шырокае, сплюшчанае цела, зверху ўкрытае касцянымі шыпамі і панцырнымі пласцінкамі, злітымі ў суцэльны панцыр (адсюль другая назва). На канцы хваста, які служыў актыўным сродкам абароны ад драпежных дыназаўраў, былі вострыя шыпы. Карміліся расліннасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАШЫ́ЙНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Pleurodira),
падатрад паўзуноў. 2 сям.: пеламедузавыя і змеяшыйныя чарапахі, 13 родаў, 45 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, а-воў Мадагаскара і Новай Гвінеі.
Даўж. панцыра 30—77 см. Шыя доўгая; могуць выгінаць яе ўбок і закладваць пад панцыр. Ногі пераважна пляскатыя, на пальцах плавальныя перапонкі. Кормяцца дробнымі рыбамі. Мяса і яйцы некаторых выкарыстоўваюць у ежу.