1.Паглыблены след на дарозе ад колаў або санных палазоў.
2.перан. Пра звычайны ход якіх-н. спраў, жыцця.
Выбіцца з каляіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самапаглы́блены, ‑ая, ‑ае.
Паглыблены ў сябе, у свой унутраны свет, у свае думкі, перажыванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
engrossed[ɪnˈgrəʊst]adj.(in) паглыну́ты; паглы́блены; засяро́джаны (на чым-н.), заня́ты (чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rapt[ræpt]adj.
1. захо́плены, зачарава́ны;
a rapt look захо́плены по́зірк
2.паглы́блены; захо́плены (чым-н.);
rapt in a bookпаглы́блены ў чыта́нне;
rapt in some task захо́плены яко́й-н. спра́вай
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАРНІ́К,
адзін з відаў ахаванага грунту для вырошчвання агародніны, кветкавых культур і іх расады. Тыпы П.: аднасхільны, двухсхільны; паглыблены, наземны (стацыянарны і пераносны). Найб. пашыраны паглыблены П., які размяшчаюць з У на З для лепшага выкарыстоўвання сонечнага святла. Укрываюць зашклёнымі рамамі, шырока выкарыстоўваюць празрыстую плёнку. Крыніцы абагрэву П.: сонца, біяпаліва (часцей конскі гной), падагрэтая вада, электраэнергія і інш. П. дае магчымасць атрымліваць ураджай на 7—25 сут раней і некалькі разоў за сезон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rapt
[ræpt]
adj.
захо́плены, паглы́блены; по́ўны ра́дасьці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
wrapped up in
паглы́блены у што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рубе́ц¹, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.
1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.
2.Паглыблены след, засечка на чым-н.
3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры.
|| памянш.ру́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым-.
рубцо́вы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭЛЬЕ́Фу мастацтве,
двухмерная скульпт. выява на плоскасці; від скульптуры. Спецыфічная асаблівасць Р. — непарыўная сувязь з плоскасцю, якая з’яўляецца фіз. асновай і фонам выявы. Разгортванне кампазіцыі на плоскасці дае магчымасць перспектыўнай пабудовы прасторавых планаў і стварэння ілюзіі акругласці аб’ёмаў, тонкая мадэліроўка форм — адлюстроўваць складаныя шматфігурныя сцэны, арх. і пейзажныя матывы (т.зв. жывапісны Р.). Пры гэтым прасторавыя суадносіны могуць перадавацца ўмоўна, скарочана, а формы адпаведна станавіцца больш плоскімі. Паводле адносін да плоскасці вылучаюць пукаты Р. (барэльеф, гарэльеф) і паглыблены Р. — контррэльеф («негатыў» барэльефа) і кайланагліф (спалучае паглыблены контур і пукатую мадэліроўку выявы). Уключаецца ў кампазіцыі арх. аздаблення і скульпт. помнікаў, бывае самаст. творам. Шырока выкарыстоўваецца ў гліптыцы, медальерным мастацтве, мемарыяльных дошках, пячатках, плакетках.