нехорошо́нареч., безл., в знач. сказ. нядо́бра; бла́га, дрэ́нна, ке́пска; пага́на;
нехорошо́ поступи́ть нядо́бра зрабі́ць;
э́то нехорошо́ гэ́та нядо́бра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.
Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла.Баранавых.//перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!..Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр.пога́ний, серб.-харв.по̏ган ’нячысты’, чэш., славац.pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац.pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).
3.безл., в знач. сказ. дрэ́нна, нядо́бра, ке́пска, бла́га;
◊
скве́рно ко́нчить дрэ́нна ско́нчыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус.варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус.во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус.вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр.варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус.вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
miserábel
1.
a ва́рты жа́лю, няшча́сны
er spricht ein ~es Déutsch — ён дрэ́нна размаўлце па-няме́цку
2.
adv дрэ́нна
mir ist ~ zu Múte [zumúte] — я адчува́ю сябе́пага́на [бла́га, агі́дна]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вары́згацца ’займацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус.дыял.вары́згать ’паспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел.варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’, рус.варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр.варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус.вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр.верзти́), да слав.*vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Quam camus cassus, equus est melior mala passus
Лепш конь благі, чым пустая аброць.
Лучше конь хромой, чем пустая уздечка.
бел. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці. Лепш мала, ніж нічога.
рус. Лучше хоть что-нибудь, чем ничего. Всё лучше того, как нет ничего. Малый барыш лучше большого наклада. Лучше даровое лыко, чем купленный ремень. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет.
фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше меньше, чем ничего). Un petit gain vaut mieux que rien (Лучше маленькая прибыль, чем ничего).
англ. Better a lean jade that an empty halter (Лучше худая кляча, чем пустая уздечка).
нем. Etwas’ ist besser denn nichts (Что-нибудь лучше, чем ничего).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Grex totus in agris unius scabile cadit
Увесь статак гіне ў полі з-за паршы адной [авечкі].
Всё стадо погибает в поле от парши одной [овцы].
бел. Адна паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. За адным паршывым баранам усё стада пагана.
рус. Одна паршивая овца всё стадо портит. Одна сопатая лошадь всех осопатит. От одного порченого яблока. целый воз загнивает. От одного гнилого яблока весь воз загнивает.
фр. Brebis galeuse gâte le troupeau (Паршивая овца портит стадо).
англ. One rotten sheep infects the whole flock (Одна паршивая овца всё стадо портит).
нем. Ein räudiges Schaf verdirbt die ganze Herde (Паршивая овца портит всё стадо). Ein fauler Apfel macht zehn faule Äpfel (Гнилое яблоко портит десять других).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Est avis in dextra melior quam quattuor extra
Лепш адна птушка ў правай руцэ, чым чатыры ў паветры.
Лучше одна птица в правой руке, чем четыре в воздухе.
бел. Лепш злавіць маленькую рыбку, чым вялікую жабу. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці. Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе. Лепш сініца/верабей у руцэ, чым журавель/жораў у небе.
рус. Лучше синица в руках, чем журавль в небе. Лучше яйцо сегодня, чем курица завтра. Не сули бычка, дай стакан молочка. Не сули собаке пирога, а дай краюху. Ближняя соломка лучше дальнего сенца. Лучше голубь в тарелке, чем глухарь на току. Лучше воробей в руке, чем петух на кровле.
фр. Moineau a la main vaut mieux que la grue qui vole (Воробей в руках лучше, чем журавль, который летает).
англ. A bird in the hand is worth two in the bush (Птица в руке стоит двух в кустах). One today is worth two tomorrows (Одно «сегодня» лучше двух «завтра»).
нем. Besser ein dürrer Hab’ ich als ein fetter Hätt’ ich (Лучше худой ястреб, чем жирный ястребёнок). Besser ein Sperling in der Hand als ein Kranich auf dem Dache (Лучше воробей в руке, чем журавль на крыше). Ein Vogel in der Hand als zehn über Land (Одна птица в руке, чем десять над землёй/в небе). Ein Sperling in der Hand ist besser als zehn auf dem Dache (Один воробей в руке лучше, чем десять на крыше).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)