Тхаць ‘дыхаць, веяць, павяваць’ (ТСБМ., Нас., Байк. і Некр., Нар. Гом., Др.-Падб., Гарэц.), ‘несці, пахнуць, смярдзець’ (Сцяшк. Сл., Гарэц., ТСБМ), сюды ж тханне ‘папіханне’ (Юрч. Мудр.). Гл. тхнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́ять несов.

1. (зерно — машиной) арфава́ць; (ручным способом) ве́яць;

2. (о ветре) ве́яць, павява́ць; (дуть) дзьмуць;

3. безл., прям., перен. павява́ць;

ве́ет прохла́дой павява́е прахало́дай;

уже́ давно́ ве́яло револю́цией ужо́ даўно́ павява́ла рэвалю́цыяй;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.

Дыхаць некаторы час. Падыхаць свежым паветрам.

падыха́ць, а́е; незак.

Злёгку павяваць, дзьмуць. Падыхаў лёгкі восеньскі вецер, і сонца нехаця варочалася ў густых, цяжкаватых воблаках. Скрыган. / у безас. ужыв. З поля падыхала прыемным, мяккім ветрыкам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр. виснути, рус. виснуть ’тс’, польск. wisnąć ’звісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш. vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш. visnouti ’тс’, балг. висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл. visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wiać

незак.

1. веяць, павяваць;

wiatr wieje — вецер вее;

2. (збожжа) веяць;

wiać żyto — веяць жыта;

3. разм. уцякаць;

wiać z domu — уцякаць з дому

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тхнуць ‘дыхнуць’, ‘павеяць, дунуць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яруш., Нас., Гарэц.): не можэ тхнуць без гарэлкі (Сержп. Прымхі), ‘перавесці дух’ (Шат., Сцяшк.), ‘перадавацца ў паветры праз пахі, смярдзець’ (ТСБМ, Гарэц., ТС), ‘патыхаць смуродам’ (Некр. і Байк., Зайка Кос.; слонім., Нар. словатв.), тхну́ті ‘дыхнуць’ (Бес., Вруб., Кітаб Луцкевіча), тхну́ты ‘перавесці дух’ (кобр., Жыв. сл.), ‘трохі смярдзець, патыхаць’ (драг., З нар. сл.), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’ (ГСБМ). Параўн. укр. тхну́ти, дхну́ти ‘дыхнуць, павеяць’, рус. пск. тхнуть ‘задыхнуцца (ад недахопу кіслароду, пра рыбу)’; польск. tchnąć ‘дыхнуць’, ‘дыхаць’, ‘удыхнуць’, ‘павяваць’, ст.-польск. dchnąć ‘тс’, чэш. паэт. tchnouti, ст.-чэш. dchnúti ‘дыхнуць, павеяць’. Узыходзіць да праслав. *dъxnǫti > дыхнуць, дыхаць (гл.). Формы з пачатковым т‑ з’явіліся ў выніку прыпадабнення звонкай д‑ да глухой ‑х‑ пасля страты рэдукаваных (Фасмер, 4, 129; Праабражэнскі, 2, 23–24; Брукнер, 567 і 86; Слаўскі, 1, 143; ЕСУМ, 5, 690; Борысь, 629). Сюды ж тхне́ньне ‘подых’ (Ласт.), тхнець ‘пах’: чаромхаў тхнець (А. Салавей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́сці¹, нясу́, нясе́ш, нясе́; нясём, несяце́, нясу́ць; нёс, не́сла і нясла́, не́сла і нясло́; нясі́; не́сены; незак.

1. каго-што. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

Н. чамадан.

2. каго-што і без дап. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

Вецер нясе па небе хмары.

3. каго-што (толькі ў 3 ас.). Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (разм.).

Куды цябе нясе?

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, павяваць, месці (пра халоднае паветра, завіруху і пад.).

Ад акна несла (безас.) холадам.

5. пераважна безас. Моцна пахнуць (у 1 знач.).

Нясе гарам.

6. перан., што. Выконваць якія-н. даручэнні, абавязкі па службе і пад.

Н. адказнасць.

Н. ахову.

Н. вахту.

7. перан., што. Пакутаваць ад чаго-н.; мець страты.

Н. пакаранне.

Н. страты.

8. перан., што. Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (разм.).

9. перан., што. Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

Н. радасць людзям.

10. што. Быць аснашчаным чым-н.

Карабель нясе шэсць гармат.

|| зак. пане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла і -нясла́, -не́сла і -нясло́; -не́сены.

П. кару.

П. страты.

|| наз. нясе́нне, -я, н. (да 6 знач.) і но́ска, -і, ДМ но́сцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цячы́, цячэ; цякуць; пр. цёк, цякла, ‑ло; незак.

1. Ліцца струменямі, патокам; ліцца, струменіцца ў якім‑н. напрамку. Рака цячэ. Слёзы цякуць. Кроў цячэ. □ Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка. Колас. У тры ручаі, мяшаючыся з густым пылам на твары за дарогу, цяклі з-пад мокрых валасоў рагі поту. Нікановіч. / у безас. ужыв. Са стрэх цякло.

2. Сыпацца, падаць струменьчыкамі (пра сыпкія рэчывы). З-пад ног сухі пясок цячэ Янтарнымі драбінкамі. Хведаровіч. Зерне цякло праз пальцы залатымі крупінкамі. Хадкевіч.

3. перан. Праходзіць, працякаць (пра час). Міналі, цяклі ночы і дні. Сачанка.

4. перан. Праходзіць, адбывацца; ісці сваім парадкам. Доўга гутарка цякла. Гілевіч. // Развівацца ў пэўнай паслядоўнасці. Ветрык ад халодных водаў дзьмуў у твар Данілу, а думкі ўсё роўна цяклі далей. Пестрак. Калі быць — дык мастом Над імклівай вадой, — Каб каханне цякло наша Рэчкай жывой. Куляшоў. Спакойна цякло жыццё. Гурскі. // Бесперапынна плаўна гучаць. І зноў цячэ, цячэ, як рэчка, песня, Плыве ў душу, у сэрца хлапчука. Караткевіч.

5. перан. Ісці, рухацца суцэльным патокам, масай (пра вялікую колькасць людзей). Абуджаюцца вуліцы, цякуць патокі людзей. Гамолка. Цячэ праспект ракой шумлівай... Лойка.

6. Ісці ад чаго‑н., пахнуць; павяваць. Грыбны водар цёк з зямлі. Чорны. Ветры з поўдня на ўсход цякуць. Лявонны.

7. Прапускаць ваду (праз адтуліну, дзірку і пад.); мець цечу. Кацёл цячэ. Боты цякуць.

•••

Слінкі цякуць гл. слінкі.

Цёкам цячы — моцна цячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

puff

[pʌf]

1.

v.

1) павява́ць, падыха́ць (пра ве́цер)

2) сапці́, ця́жка ды́хаць

3) пы́хкаць, дымі́ць, пуска́ць клубы́ ды́му

The engine puffed out of the station — Параво́з, пы́хкаючы па́рай, пакі́нуў ста́нцыю

Smoke puffed out of the chimney — Дым валі́ў клуба́мі з ко́міна

2.

v.t.

1) пы́хкаць

to puff on a cigar — пы́хкаць цыга́рай

2) усхваля́ць, расхва́льваць

They puffed him to the skies — Яны́ ўсхваля́лі яго́ да нябёсаў

3.

n.

1) паве́ў -ву, по́дых -у m.

a puff of wind — паве́ў ве́тру

2) ця́жкае дыха́ньне, сапе́ньне

3) пухо́ўка для пу́драньня

4) празьме́рныя пахва́лы, ду́тая рэкля́ма

5) буф -а m., бу́фы (у суке́нцы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пала́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць яркім полымем. Пад разложыстым старым дубам палае вялікі агонь. Пестрак. Палалі вагоны і платформы з цюкалі сена. Карпаў. // Зырка паліцца. Магдалена нясмела і з трывогай адчыніла дзверы з сянец у знаёмую кухеньку. Там палала печ. Чорны. // Павяваць цяплом, жарам. Ах, якая пагода! Ах, пагода якая! Ад усходу да захаду Сонца палае. Танк.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ярка свяціцца. У вітрынах палалі рознакаляровыя агні. Корбан. Палала зарніца над бярэзнікам. Бядуля. // Быць чым‑н. асветленым; свяціцца яркім святлом. Палаў далягляд ад палярнага сонца. Шамякін. А я на Замкавай гары стаю, дзіўлюся, як азёры агнём палаюць на зары. А. Вольскі. // перан. Вылучацца колерам, афарбоўкай (звычайна чырвонай). Востраў, цэлы востраў кустоў барбарысу з чырвонымі ягадамі палаў на сонцы! Хомчанка. Трыбуна! Твой абрус чырвоны Палае сцягам агнявым. Вітка.

3. Станавіцца чырвоным ад прыліву крыві. Літары зліваліся ў адну шэрую пляму, твар палаў, але на душы ў .. [Рыгора] было светла. Ваданосаў.

4. перан. Быць ахопленым якім‑н. пачуццём, быць узбуджаным. Сам.. [Косця] палаў шчасцем і думаў, што шчасцем поўняцца ўсе навокал. Шыцік. Дзяўчынкі так і палалі жаданнем прыступіць да выканання сваіх абавязкаў. Маўр. // Праяўляцца бурна, з вялікай сілай (пра пачуцці). Агонь абурэння ў іх грудзях палаў, Адна толькі песня палёгкай была. Чарнушэвіч. // Выражаць моцнае пачуццё (пра вочы, погляд). Вочы.. [Зосіны] палалі, валасы распушыліся. Мехаў.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Праходзіць бурна (пра паўстанне, барацьбу і пад.). Пасля грамадзянскай вайны на ўсім яшчэ ляжаў водбліск вялікіх, рэвалюцыйных бітваў, яшчэ палаў іх агонь і чулася іх водгулле. Перкін.

пала́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовачак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)