павыбе́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад.

П. сцены.

2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму спецыяльнай апрацоўкай.

П. палотны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвапнава́ць

пабяліць што-небудзь вапнай’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвапну́ю абвапну́ем
2-я ас. абвапну́еш абвапну́еце
3-я ас. абвапну́е абвапну́юць
Прошлы час
м. абвапнава́ў абвапнава́лі
ж. абвапнава́ла
н. абвапнава́ла
Загадны лад
2-я ас. абвапну́й абвапну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абвапнава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

zbielić

зак. пабяліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перебели́ть сов.

1. (всё, многое) пабялі́ць, перабялі́ць;

2. (заново) перабялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пабе́л ’белая паліва ўнутры чыгунка’ (КЭС, лаг.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пабяліць < бялі́ць. У семантычных адносінах параўн. укр. побі́лка ’паліва з белай гліны на фаянсавым посудзе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pobielić

зак.

1. пабяліць;

2. палудзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пабе́лены

1. в разн. знач. побелённый;

2. вы́беленный;

1, 2 см. пабялі́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыбе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад. Павыбельваць сцены.

2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму пры дапамозе хімічнай апрацоўкі. Павыбельваць палотны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

1. Пабяліць нанава, яшчэ раз. А што я зрабіў кепскае? Столь упрыгожыць кветкамі хацеў? Дык я ж мог сам перабяліць, калі б сказалі. Нядзведскі.

2. Пабяліць усё, многае. Перабяліць усе пакоі ў доме.

3. Разм. Сапсаваць празмерным бяленнем. Перабяліць палотны хлёркай.

4. Перапісаць з чарнавіка начыста. — От я зараз усыплю вам абодвум, — сказаў.. [Канстанцін Міхайлавіч], пачынаючы нешта накідваць алоўкам. Потым перабяліў напісанае на двух аркушыках і адсунуў убок. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаро́бка, ‑і, ДМ ‑робцы; Р мн. ‑робак; ж.

Незакончанасць, незавершанасць якой‑н. працы, справы. Лукашу не было часу адпачываць. Нядаўна пабудаваў новую хату, трэба канчаць розныя недаробкі: зашкліць ганак, пабяліць печы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)