абго́йсаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм).

Бегаючы, пабываць у многіх месцах.

А. увесь горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвандрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак., што.

Абысці, аб’ездзіць, вандруючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах.

А. усю Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпла́ваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах.

А. усе моры і акіяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак., што.

Ходзячы, пабываць усюды (у многіх месцах), абысці ўдоўж і ўпоперак.

Абхадзіў ён усе ваколіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сям-та́м, прысл.

У некаторых месцах, месцамі.

За свой век давялося сям-там пабываць.

Сям-там з моху вытыркаюцца шапачкі баравікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

повраща́ться

1. пакруці́цца, паваро́чацца;

2. перен. (побывать) пабыва́ць, пабы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Поўзаючы, пабываць у розных месцах.

Дзіця абпоўзала ўвесь пакой.

|| незак. абпо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

Н. да сяброў.

|| незак. наве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах. Абплаваць усё возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавадзі́ць, ‑ваджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго.

Разм. Водзячы за сабой, прымусіць усіх, многіх пабываць дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)