Бацька (сапр. прозвішча і імя Мамедаў Муртуза Мешады Рза аглы, 12.6.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 26.9 1961), спявак (лірыка-драм. тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1938). Адзін з заснавальнікаў азерб.прафес.вак. школы і муз. т-ра. Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1940). Удасканальваў майстэрства ў Італіі (1927—31). З 1920 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кёр-аглы, Керэм («Кёр-аглы», «Аслі і Керэм» У.Гаджыбекава), Альяр («Нэргіз» А.М.М.Магамаева), Нізамі («Нізамі» А.Бадалбейлі), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні). Запісаў больш як 200 азерб.нар. песень (выдаў 3 зборнікі). Выконваў мугамы, нар. песні. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Палад аглы (н. 4.2.1945, г. Баку), кампазітар, эстрадны спявак. Засл. дз. маст. (1973) і нар.арт. (1982) Азербайджана. Скончыў Бакінскую кансерваторыю (1968, клас К.Караева). З 1975 маст. кіраўнік Эстраднага ансамбля Азербайджана, з 1987 маст. кіраўнік—дырэктар Азерб. філармоніі. Міністр культуры Азербайджана (1988). Выканаўца песень, у т. л. ўласных, у якіх спалучае асаблівасці нац.азерб. музыкі з характэрнымі рытмамі сучаснай эстрады. Аўтар сімфоніі (1980), сімф. паэм, струннага квартэта, вак. цыклаў, сюіт і п’ес для эстр. аркестра, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Здымаўся ў кіно.
Літ.:
Заболотских Б. Соловей из Шуши: Жизнь и творчество нар.арт.СССР Бюль-Бюля. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗНАБІ́ШЫН (Дзмітрый Пятровіч) (1804, с. Троіцкае, Карсунскі р-н Ульянаўскай вобл. — 14.8.1877),
рус.паэт. Скончыў Маскоўскі універсітэцкі пансіён (1824). У 1827 заснаваў (з С.Я.Раічам) альманах «Северная лира». Першыя арыгінальныя і перакладныя вершы і аповесці друкаваў у альманахах і час. «Вестник Европы», «Северные цветы», «Отечественные записки». Любоўную і пейзажную лірыку ствараў пад уплывам паэзіі Усходу: зб-кі «Селам, або Мова кветак» і «Гінекіён» (1830), «Сізіф і смерць» (1871). Перакладаў на рус. мову творы Хафіза, Нізамі, Саадзі, зах.-еўрап. паэтаў. Склаў першы персідска-рускі слоўнік, зб. матэрыялаў (у 2 тамах) па сялянскай рэформе 1861. Збіраў фальклор народаў Паволжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́Р ХАСРО́Ў ДЭХЛЕВІ́ (1253, г. Паціяла, штат Хар’яна, Індыя — 1325),
індыйскі паэт, вучоны, музыкант. Пісаў на урду, перс. і хіндзі мовах. Яго лірыка сабрана ў 5 дыванах: «Дар юнацтва» (1272), «Сярэдзіна жыцця» (1284), «Паўната дасканаласці» (1293), «Выбраны астатак» (1316), «Мяжа дасканаласці» (1325). На ўзор «Пяцерыцы» Нізамі, абапіраючыся на інд. фальклор, стварыў цыкл з 5 паэм: «Узыходжанне свяцілаў», «Шырын і Хасроў», «Меджнун і Лейла» (усе 1298), «Іскандэрава зярцала» (1299), «Восем райскіх садоў» (1301). Складаў тэсніфы (нар. рамансы). Яму прыпісваюць зборнікі вершаў, загадак, прыказак, слоўнік сінонімаў.
Тв.:
Рус.пер. — Хамса. Маджнун и Лайли: Поэма. М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́ЦКАЯ ШКО́ЛА мініяцюры, адна са школ сярэднеўсх. мініяцюрнага жывапісу (пераважна іл. да кніг). Існавала ў 15 ст. ў сталіцы дзяржавы Цімурыдаў — Гераце; звязана з дзейнасцю прыдворнай майстэрні рукапісаў — кітабхане (засн. прыкладна ў 1410-я г.). Мініяцюрам 1-й пал. 15 ст. (мастакі Халіл, Гіяседдзін, Мансур) уласціва тонкае пісьмо, стрыманы, часам гарачы каларыт («Шахнамэ» Фірдаўсі, 1430; «Хамсе» Нізамі, 1431). У 2-й пал. 15 ст. працавалі мастакі Шах-Музафар, Мірак Накаш, Хаджы Мухамед Накаш, Кемаледдзін Бехзад і яго вучань Касім Алі. Характэрны вытанчаная дэкаратыўнасць, паэтычнасць і разнастайнасць сюжэтаў, шматфігурнасць і шматпланавасць кампазіцый, пейзажныя фоны, гармонія і вытанчанасць колеру, дакладны віртуозны малюнак, развіццё партрэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСТА́Н,
эпічны жанр у літаратурах і фальклоры народаў Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі — пераважна апрацоўка казачных сюжэтаў, легендаў і паданняў. Бываюць паэт. і празаічныя, часцей — гэта проза з вершаванымі ўстаўкамі. Д. ўласцівы гіпербалізацыя, ідэалізацыя героя, фантаст. і прыгодніцкія сітуацыі, любоўна-рамант. сюжэтныя лініі, славесныя і сюжэтныя клішэ. У класічных перс., тадж. і цюркамоўных л-рах Д. наз. асобныя раманічныя паэмы («Хасроў і Шырын», «Лейлі і Меджнун» Нізамі), раздзелы з вял. эпічных твораў (напр., з «Шахнамэ» Фірдаўсі). Цыклы фалькл. Д. (напр., пашыраныя ў многіх народаў «Кораглу», «Алпамыш» і інш.) паўплывалі на развіццё нар. творчасці і пісьмовых л-р.
азербайджанскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1965). Чл.-кар.АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўтар першых нац. лірыка-псіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж. прэмія Азербайджана 1974.
рускі літ.-знавец, фалькларыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1883). Аўтар даследаванняў і нарысаў пра Дз.Фанвізіна, В.Бялінскага, М.Лермантава, І.Тургенева; Дантэ, У.Шэкспіра і інш. Перакладаў араб. казкі, творы Нізамі, Р.Тагора. Адзін з першых даследчыкаў тэкстаў Тургенева і Л.Талстога. Вывучаў бел. фальклор і этнаграфію. У арт. «З этнаграфічных назіранняў у Рэчыцкім павеце Мінскай губ.» (1891) расказаў аб побыце прафес. старцаў-жабракоў Лоеўшчыны, выканаўцаў духоўных вершаў і псалмаў, іх рэпертуар, упершыню апісаў бел. ліру. У арт. «Духоўныя вершы (Мінская губ., Рэчыцкі пав.)» (1898) даследаваў бел. эпічныя і лірычныя нар. песні на сюжэты старазапаветных казанняў і міфаў, жыцій святых, рэліг. легенд, апокрыфаў. Рэдагаваў «Зборнік народных дзіцячых песень, гульняў і загадак» (М., 1898) П.В.Шэйна і пасля смерці фалькларыста апублікаваў пра яго арт. «П.В.Шэйн» (1901).
азербайджанскі спявак (барытон), дырыжор. Нар.арт. Азербайджана. Нар.арт.СССР (1973). Унук А.М.М.Магамаева. Скончыў Азерб. кансерваторыю (1968). З 1962 (з перапынкам) саліст Азерб.т-ра оперы і балета, адначасова ў 1975—79 маст. кіраўнік Дзярж.эстр.-сімф. аркестра Азербайджана. Валодае гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпазону, сцэн. тэмпераментам. Сярод лепшых оперных партый: Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Алека («Алека» С.Рахманінава), Аслан-шах («Шах Ісмаіл» А.М.М.Магамаева), Гасан-хан («Кёр-аглы» У.Гаджыбекава). У канцэртах выконвае арыі з опер, аперэт, рамансы, эстр. і неапалітанскія песні. Аўтар твораў для эстр.-сімф. аркестра, песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Зняўся ў кінафільмах «Нізамі», «Спявае Муслім Магамаеў». 1-я прэмія на Міжнар. фестывалі песні ў Сопаце (Польшча, 1969), «Залаты дыск» (1969, Францыя).
Літ.:
Тихвинская Л. Муслим Магомаев // Певцы советской эстрады. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАВЕ́ЛЬСКІ (Аляксандр Восіпавіч) (10.7.1884, г. Гродна — 16.12.1969),
філосаф. Чл.-кар.АНСССР (1946), чл.кар.АНАзерб. ССР (1949). Засл. дз. нав. Азербайджана (1930). Скончыў Казанскі ун-т (1907) і працаваў там. З 1918 праф. У 1913—18 у навук. камандзіроўцы (Берлін, Мюнхен). З 1920 у Бакінскіх ун-це і пед. ін-це. З 1945 дырэктар, з 1950 навук. супрацоўнік Ін-та філасофіі і права АНАзерб. ССР. Асн.навук. працы па гісторыі ант. філасофіі (атамісты, сафісты), філасофіі народаў Б. Усходу, логіцы і псіхалогіі, па гісторыі філас. думкі Азербайджана, у т.л. літ. помнікаў (Авеста) і спадчыны Нізамі Ганджэві. У перакладзе М. і з яго каментарыямі выдадзены шэраг прац стараж.-грэч. філосафаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯБА́БА (Марцін) (?, г. Карастышаў Жытомірскай вобл., Украіна — 26.6.1651),
чарнігаўскі палкоўнік казацкага войска ў час антыфеадальнай вайны 1648—51. У 1648 пасланы Б.Хмяльніцкім на Пд Беларусі, дзе аб’яднаўся з паўстаўшымі сялянамі і гар.нізамі. Авалодаў Лоевам, Гомелем і інш. У 1651 на чале чарнігаўскага і нежынскага палкоў (15 тыс.чал.) пасланы для аховы лоеўскіх перапраў цераз Дняпро, каб не дапусціць на Украіну войскі ВКЛ на чале з гетманам польным ВКЛ Я.Радзівілам. Частку войска ён накіраваў пад Гомель (гл.Гомеля аблога 1651), а атрад у 3 тыс.чал. — на ахову лоеўскіх перапраў. 6.7.1651 частка войска ВКЛ на чале са стражнікам ВКЛ Мірскім (2500 чал.) разбіла казацкую «старожу» каля перапраў. З намерам знішчыць атрад Мірскага Н. рушыў да Лоева, куды падышло ўжо войска Радзівіла. У час бітвы (гл.Лоеўская бітва 1651) некалькі тысяч казакоў, у т.л. i Н., былі забіты. У знак павагі да мужнасці Нябабы Радзівіл загадаў «над яго магілай зрабіць вялікі насып».