Тое, што і мышца. Яворскі ўнутрана здрыгануўся, але ніводзін мускул на твары не выдаў яго хвалявання.Колас.Дзесяткі рук па камандзе напружылі мускулы, — зруб узняўся і, пагойдваючыся, паплыў цераз двор на новы падмурак.Брыль.
[Лац. musculus — мышца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сква́пнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сквапнага; прагнасць. Ніводзін твар не перасмыкнуўся рысай хцівасці, ні ў каго вочы не кінулі позірку сквапнасці.Чорны.Ва ўсіх учынках і паводзінах Лазуна выяўляюцца сквапнасць, прага да нажывы, якія выцясняюць іншыя чалавечыя якасці.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́ЛЬНЯЎ ТЭО́РЫЯ,
раздзел матэматыкі, які вывучае мадэлі канфліктных сітуацый (калі сутыкаюцца інтарэсы двух ці больш бакоў) і распрацоўвае метады аптымальных паводзін у такіх сітуацыях. Як навука сфарміравалася ў 1940-я г. пераважна на аснове работ амер. матэматыкаў Дж.Неймана і О.Моргенштэрна па развіцці матэм. падыходу да з’яў канкурэнтнай эканомікі. Асн. праблематыка: матэм. мадэлі канфліктаў, існаванне і прынцыпы аптымальных рашэнняў, метады іх пошуку. Выкарыстоўваецца ў сац.-эканам. даследаваннях, ваен. справе, матэм. статыстыцы, метадах аптымізацыі паводзін ва ўмовах неакрэсленасці і інш.
Матэм. мадэль канфлікту (гульня) апісвае ўдзельнікаў канфлікту (гульцоў), магчымыя дзеянні бакоў (стратэгія), вынікі гульні, зацікаўленыя бакі і іх перавагі на мностве вынікаў (перавагі часта выражаюцца лікавымі функцыямі выйгрышу). Класіфікацыя гульняў вызначаецца ўласцівасцямі мадэлі. Прыняцце рашэння ў гульнях тэорыі складаецца з дэтэрмінаванага (або выпадковага) выбару стратэгіі кожным з гульцоў; як правіла, ніводзін з бакоў не ведае загадзя, якія будуць дзеянні праціўніка. У многіх выпадках стратэгія кожнага гульца раскрываецца толькі ў працэсе пакрокавага (як у шахматах) прыняцця рашэнняў. Фармальным выражэннем інтуітыўнага паняцця найлепшага рашэння з’яўляецца прынцып аптымальнасці, выводзіцца з папярэдне прынятых аксіём (распрацавана некалькі такіх прынцыпаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных класах гульняў) і грунтуецца ў большасці выпадкаў на спалучэнні ідэй экстрэмальнасці і ўстойлівасці рашэнняў. Прынцып ажыццявімасці мэты прыводзіць да стратэгій, індывідуальныя адхіленні ад якіх не павялічваюць выйгрыш; асобны выпадак — прынцып максіміну, адлюстроўвае імкненне максімізаваць мінімальна магчымы выйгрыш. Гл. таксама Аптымізацыі задачы і метады.
Літ.:
Нейман Дж., Моргенштерн О. Теория игр и экономическое поведение: Пер. с англ.М., 1970;
Вилкас Э.И. Оптимальность в играх и решениях. М., 1990;
Воробьев Н.Н. Основы теории игр: Бескоалиционные игры. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе. Аб’ектыўная неабходнасць капіталізму, які перарос у імперыялізм, нарадзіла імперыялісцкую вайну.Ленін.
2. Бесстаронні, праўдзівы, пазбаўлены суб’ектывізму. Аб’ектыўны вывад. □ Ніводзін аб’ектыўны чалавек не можа адмаўляць, што ўплыў краін сацыялізма на ход сусветных падзей становіцца ўсё мацнейшым, усё глыбейшым.Брэжнеў.
•••
Аб’ектыўная ісцінагл. ісціна.
Аб’ектыўная рэальнасцьгл. рэальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раздзяліць, правёўшы межы, граніцы. Размежаваць поле. □ Старыя сябры і прыяцелі, Турсевіч і Лабановіч, размясціліся ў кватэры найлепшым чынам. Усё падзялілі, размежавалі, і ніводзін ні ў чым не замінаў другому.Колас.
2.перан. Аддзяліць, адмежаваць адно (аднаго) ад другога. Адкрыла [Стэфа] вочы, але не адразу размежавала тое, што перажыла, і тое, што ўбачыла.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
none
[nʌn]1.
pron.
1) нія́кі, ніво́дзін
None of these is a typical case — Ніво́дзін з гэ́тых выпа́дкаў не тыпо́вы
2) ніхто́, нішто́
None have arrived — Ніхто́ не прыйшо́ў
None of them knows it — Ніхто́ зь іх ня ве́дае гэ́тага
This is none other but brass — Гэ́та нічо́га і́ншага, як лату́нь
2.
adv.
ані́, зусі́м не
Our supply is none too great — Наш запа́с ані́ не завялі́кі
none the less — тым ня менш
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
żaden
żad|en
займ. ніякі; ні адзін; ніводзін;
~en z dwóch — ніводзін з двух;
to ~en człowiek — гэта не чалавек;
w ~en sposób (żadną miarą) — ніякім чынам;
pod ~nym pozorem — ні ў якім разе;
nie mam ~nego pojęcia — не маю ніякага ўяўлення
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць рух целам; варухнуцца, паварушыцца. Зося гэтак задрыжала ад страху, што нават дзіця на руках зварухнулася і заплакала.Чарот.Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся.Ваданосаў.// Зрабіць хуткі, нязначны рух; таргануцца, дрыгнуць (пра часткі цела). Кусцістыя бровы старога зварухнуліся.Даніленка.Ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся.Колас.// Прыйсці ў лёгкі рух; скалыхнуцца. Досвітак ціхі ў барах, Не зварухнуцца галінкі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́мія1, ‑і, ж.
1. Труп, захаваны ад гніення бальзамаваннем.
2.перан. Пра худога, маларухомага або не здатнага да моцных пачуццяў чалавека. Пасярэдзіне, за сталом, крэсла-трон. Прысланіўшыся да яго непамерна высокай спінкі, сядзіць у чорным сурдуце мумія. Ніводзін мускул не жыве — усё застыла.Сяргейчык.[Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлым, жыццярадасным, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію.Шамякін.
[Араб. mumija, ад перс. mum — воск.]
му́мія2, ‑і, ж.
Мінеральная фарба розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).
[Араб. mumija.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
neither
[ˈni:ðər]1.
conj.
1) neither… nor — ані́… ані́, ні… ні
а) Neither you nor I will go — Ані́ вы, ані́ я ня по́йдзем
б) I can neither eat nor sleep — Не магу́ ні е́сьці, ні спаць
2) такса́ма не
if you don’t dance, neither will I — Калі ты не танцу́еш, я такса́ма ня бу́ду
2.
adj.
нія́кі, ніво́дзін; ні той, ні другі́
Neither accusation is true — Ні адно́, ні друго́е абвінава́чаньне ня ёсьць праўдзі́вае
3.
pron.
ніво́дзін
Neither of the accusations is true — Ніво́днае з абвінава́чаньняў ня ёсьць праўдзі́вае
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)