have a blurry vision of smth.няя́сна ба́чыць што-н.; мець цьмя́нае ўяўле́нне аб чым-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
тараба́ршчына, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. сказанае або напісанае ўскладнена, няясна; твор, выказванне, пазбаўленыя глыбокага сэнсу. [Буднік:] — Мне .. [Ягупла] не падабаецца і не падабаюцца ягоныя вершы. Сухія яны задужа і крыклівыя. Тарабаршчына, а не паэзія.Галавач.// Агульнае незразумелае гаварэнне, гоман. Злітным грамавым гудам вісела над Сілцамі кірмашовая тарабаршчына.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэчаі́снасць, ‑і, ж.
1. Тое, што сапраўды існуе; рэальнасць. Тое, аб чым Тапурыя марыў, стала рэчаіснасцю.Самуйлёнак.І гэтая школа, і гэтыя Быганы, аб якіх ён ніколі раней не чуў, уплятаюцца ў яго жыццё, уяўляюцца ў тых няясна прывабных тонах-абрысах, што такія прыгожыя здалёк, але ніколі не супадаюць з рэчаіснасцю.Колас.
2. Аб’ектыўныя ўмовы жыцця людзей. Наша савецкая рэчаіснасць. □ Творы Крапівы білі з гнеўнай сілай па панскай рэчаіснасці.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
які́сьці, якаясьці, якоесьці; займ.неазначальны.
1. Ужываецца ў выпадках, калі цяжка вызначыць якасць, уласцівасць каго‑, чаго‑н.; азначае: невядома, няясна які. А ў садку гудуць чмялі і пчолы, І струны дзіўныя якіясьці звіняць.Глебка.Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю.Якімовіч.
2. Ужываецца пры характарыстыкі якіх‑н. адмоўных з’яў ці якасцей. Гэты ў мяне якімсьці сліняком гадуецца. У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
loom
I[lu:m]1.
n.
1) кро́сны pl. only.
2) тка́цтва n.
2.
v.t.
тка́ць на кро́снах
II[lu:m]1.
v.i.
1) няя́сна вымалёўвацца, мая́чыць
2) вісе́ць у паве́тры, навіса́ць (пра пагро́зу)
2.
n.
няя́сны абры́с
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цямні́ць, цямню, цемніш, цемніць; незак.
1.што. Рабіць цёмным або цямнейшым. Вячэрні змрок неўзаметку прабіраўся ў куткі хаты, паступова цямніў сцены, столь.Лынькоў.//перан. Рабіць змрочным, хмурным. Але амаль кожны раз думкі [Хадоські] цямніў Яўхімаў цень, і ў чулы жаль яе ліўся горкі струмень, вёў у душу супярэчлівасць, незмірымасць.Мележ.
2.Разм. Гаварыць няясна, блытана; скажаць сэнс чаго‑н. Была я сіратой і раптам маю бацьку — партызанскага камандзіра.. Маці, якая столькі цямніла з маім нараджэннем, прызнала гэты факт.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)