Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нетаро́пкі, ‑ая, ‑ае.
Які ўсё робіць не спяшаючыся, з развагай; няспешны. Калгасам кіраваў той жа Рыгор Швед, аднак гэта быў цяпер ураўнаважаны, нетаропкі чалавек, сталы сем’янін.Хадкевіч.// Уласцівы таму, хто не спяшаецца, хто робіць усё няспешна. У калідоры пачуліся нетаропкія крокі, шапаценне прарызіненых плашчоў, гутарка.Карпюк.З хлява далятала нетаропкая гаворка і звон малака аб вёдры.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мару́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Павольны, няспешны; проціл. хуткі. Жанчына асцярожна павярнулася.. і пайшла ў кватэру марудным крокам.Бядуля.Хада.. [рысі] была цяжкая і марудная, яна ледзь рухалася.В. Вольскі.
2. Непаваротлівы. У жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Толькі певень, млявы і марудны, Кліча частаваць сваіх курэй.Караткевіч.
3. Карпатлівы. Пачалася марудная праца — вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вальяжны ’няспешны, здаволены’ (КТС): «Дзед ішоў на дзіва вальяжны і прыгожы» (У. Караткевіч). Параўн. рус.вальяжный ’які ідзе няспешна, нетаропка’. Рус.вальяжный ’грузны, тоўсты, непаваротлівы, вельмі важны’. Фасмер (1, 271) услед за Праабражэнскім (1, 63) звязвае з *вальяга < валить. Іншая версія: рус.вальяжный < льячный (Даль, 1, 163; Шанскі, 1, В, 15). Акрамя ўказаных, слова мае шэраг значэнняў: ’масіўны, моцны; разны, прыгожа выраблены’ і звязваецца з дзеясловам вальяжиться ’важнічаць, фанабэрыцца’. Магчыма, бел. слова з’яўляецца русізмам. Варта ўказаць на ўкр.валежний ’важны’ (Грынч., 1, 123), якое Рудніцкі (1, 299) лічыць магчымым вытлумачыць як кантамінацыю ўкр.валечный (< польск.waleczny) і ўкр.важний.