Тайні́ца (tajnica) ’тое, куды няма доступу іншым; самае запаветнае, патаемнае месца; тайнік’ (1910 г., КСНН). Карэлят ж. р. да тайнік 1 (гл.); верагодна, штучнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nowhere [ˈnəʊweə] adv.

1. нідзе́, ніку́ды;

nowhere else больш нідзе́

2. няма́ дзе, не́дзе; няма́ куды́, не́куды;

I have nowhere to go. Мне няма куды ісці.

♦

get/go nowhere нічо́га не дасягну́ць, не дабі́цца свайго́, пацярпе́ць фія́ска;

nowhere to be found бяссле́дна зні́кнуць, як у ваду́ ка́нуць, нідзе́ няма́ (чаго-н.);

nowhe re near ніко́лькі, зусі́м не;

Lions are nowhere near as fast as cheetahs. Львы бегаюць зусім не так хутка, як гепарды;

From out of nowhere he asks me to marry him! І тут, ні з таго ні з сяго, ён прапануе мне стаць яго жонкай!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыпха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, прыйсці куды‑н. — Я сёння позна, Андрэй. Дарога псуецца, дарогі няма. Пакуль прыпхаўся... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́нуть сов. плю́нуць;

◊

раз плю́нуть раз плю́нуць;

плю́нуть не́куда плю́нуць няма́ куды́;

плю́нуть в лицо́ плю́нуць у твар;

плю́нуть на всё плю́нуць на ўсё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

léider adv на жаль;

zum Éinkehren bleibt ~ kéine Zeit зае́хаць [зайсці́] (куды-н.) няма́ на жаль ча́су

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бэ́бахі, ‑аў; адз. няма.

Разм.

1. Вантробы, кішкі. Бэбахі выпусціць.

2. Груб. Зношаныя рэчы, лахманы. Юста рассцілае нейкія бэбахі на тапчане, куды і пераходзіць Ганна разам з народжаным сынам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́дзе, прысл.

1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці.

Н. пачуўся стрэл.

2. з інф. Няма месца (дзе можна было б што-н. зрабіць, размясціцца і пад.).

Схавацца н.

3. з інф. Неадкуль (што-н. узяць, атрымаць і пад.).

Н. было напіцца.

4. Невядома куды, кудысьці.

Сысці н. з дому.

5. Ужыв. ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння.

Прыехалі н. к вечару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.

Лясны п.

Не на п. (выраз, які ўжыв. ў знач.: няма куды спяшацца; разм.).

2. перан., чаго. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).

П. вайны.

П. рэвалюцыі.

◊

Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца); спяшацца.

|| прым. пажа́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пажарная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўпля́шкі, ж.

Палавіна пляшкі. Віця ведаў, што ў кладоўцы застаўся мяшок збожжа, што прыслаў дзед, і паўпляшкі алею, але браць не захацеў, ліха з ім, тут самому няма куды дзецца. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзець сов., разг. дева́ть, деть; (затерять — ещё) задева́ть, подева́ть;

дзе ты дзеў маю́ кні́гу? — куда́ ты дева́л (дел, задева́л, подева́л) мою́ кни́гу?;

◊ няма́ куды́ дз. гро́шы — не́куда деть (дева́ть) де́ньги;

не ве́даць, куды́ во́чы дз. — не знать, куда́ глаза́ деть;

гэ́тага ніку́ды не дзе́неш — э́того никуда́ не де́нешь;

не ве́даць, куды́ ру́кі дз. — не знать, куда́ ру́ки деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)