Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
emancipation
[ɪ,mænsɪˈpeɪʃən]
n.
вызвале́ньне n. (ад няво́льніцтва, няро́ўнасьці)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
abolish
[əˈbɑ:lɪʃ]
v.t.
касава́ць, адмяня́ць
to abolish slavery — скасава́ць няво́льніцтва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
няво́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нявольнікаў, уласцівы ім. Нявольніцкая праца. Нявольніцкі рынак. □ Пісьменнік намаляваў галерэю моцных духам людзей, для якіх нявольніцкае існаванне было горш за смерць.Кудраўцаў.// Які мае адносіны да нявольніцтва. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла народу поўнае вызваленне ад старога, нявольніцкага свету.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
abolition
[,æbəˈlɪʃən]
n.
1) касава́ньне n.
2) Hist. скасава́ньне няво́льніцтва нэ́граў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
slavery
[ˈsleɪvəri]
n.
1) няво́ля f.
2) няво́льніцтва, ра́бства n.
3) цяжка́я пра́ца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАГА́ЙСКАЯ АРДА́,
у 15—16 ст. дзяржаўнае ўтварэнне нагайцаў і інш. качавых цюркамоўных плямён на тэр. ад Паўн. Прыкаспія і Прыаралля да рэк Тура і Кама і ад Волгі да р. Іртыш. Вылучылася з Залатой Арды ў канцы 14 — пач. 15 ст., канчаткова аформілася ў 1440-я г. Яе ядро склалі цюркамоўныя плямёны мангытаў і кунгратаў, якія ў 2-й пал. 13 ст. ўваходзілі ў склад арды цемніка Нагая і ад яго імя ў 2-й пал. 15 ст. пачалі наз. нагаямі (нагайцамі). Цэнтр — г. Сарайчык у вусці р. Яік (цяпер р. Урал). Узначальваў Н.А. спадчынны (у парадку радавога старшынства) князь. Падзялялася на паўсамаст. улусы на чале з мірзамі. Грамадскі лад — феадалізм з моцнымі элементамі хатняга нявольніцтва. Асн. заняткі насельніцтва — качавая жывёлагадоўля і гандаль жывёлай. У 2-й пал. 16 ст. НА. распалася на некалькі самаст.дзярж. утварэнняў: Нагаі Вялікія і Малыя, Алтыулская арда і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
груз, ‑у, м.
1. Цяжар, вага. Самалёт падскочыў, вызваліўшыся ад грузу скінутых бомбаў.Шамякін.// Цяжкі прадмет. Начапіць груз на леску.//перан.; чаго. Тое, што гняце, мучыць. І людзі выпростваюць плечы, Скідаюць нявольніцтва груз.Астрэйка.
2. Тавары, паклажа, прызначаныя для перавозкі. Сям-там на пуцях стаялі.. платформы з лесам ды з іншымі грузамі.Лынькоў.Неўзабаве ўвесь нарыхтаваны груз быў перанесены на сані.М. Ткачоў.
•••
Мёртвы груз — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстоўвання. Золата мёртвым грузам ляжыць у зямлі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
abolitionist
[,æbəˈlɪʃənɪst]
n.
1) прыхі́льнік скасава́ньня
abolitionist theories of capital punishment — тэо́рыі прыхі́льнікаў скасава́ньня ка́ры сьме́рці
2) Hist. абаліцыяні́ст -а m., прыхі́льнік скасава́ньня няво́льніцтва нэ́граў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАРЦІ́, Марці-і-Перэс (Martí y Pérez) Хасэ Хуліян (28.1.1853, Гавана — 19.5.1895), кубінскі паэт, нац. герой Кубы. За ўдзел у нац.-вызв. барацьбе ў 1870 арыштаваны ісп. ўладамі і высланы ў Іспанію, дзе вывучаў філасофію, л-ру і права ва ун-тах Мадрыда і Сарагосы. З 1875 жыў у Мексіцы, Гватэмале, у 1879 вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыісп. паўстання зноў высланы ў Іспанію. З 1880 у ЗША, карэспандэнт лац.-амер. газет. Ў 1892 з разрозненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэв. партыю, якая адыграла гал. ролю ў падрыхтоўцы нац.-вызв. паўстання на Кубе (пачалося 24.2.1895), заснаваў яе цэнтр. орган газ. «Patria» («Радзіма»). Выступаў за стварэнне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лац.-амер. народы аб’яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У крас. 1895 вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у паўстанні, і праз месяц загінуў у баі з іспанцамі. У кубінскай і лац.-амер. л-ры М. выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар ісп.літ. мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэт. зборнікаў «Ісмаелільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнання», «Свабодныя вершы» (абодва выд. 1913), у якіх апеў шчырыя і простыя чалавечыя пачуцці, рамана «Згубнае сяброўства» (1885), п’ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханне плацяць каханнем» (1875), публіцыст. і літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1978.
Літ.:
Маринельо Х. Хосе Марти — испано-американский писатель: (Марти и модернизм): Пер. с исп. М., 1964;