nur

м. заал. гагара (Gavia);

dać ~a разм. а) нырнуць (у ваду);

нырнуць; шмыгнуць; даць драла (лататы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пашы́цца ’пабегчы’, ’падлезці’, ’панамятацца (пра снег)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Укр. поши́тися ’лезці, праслізгваць, нырнуць’, польск. pomknąć ’паімчацца’, ’убіцца, зашыцца паміж чым-н.’ Да па‑ і шыць, шы́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныркаць ’даваць нырца; падглядваць’ (Касп.), ’пазіраць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ныркнуцьнырнуць’ (Мат. Гом.). Ад нырок ’скачок у ваду’, нырком ’нырцом’, гл. ныриць. Магчымы ўплыў з боку зіркаць ’кідаць погляд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нязме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не паддаецца вымярэнню; неабдымны. Ходзіць сонца У нязмернай шыры, Мерыцца нырнуць У пену хваляў. Хведаровіч.

2. перан. Незвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Ніхто ж дагэтуль не знайшоў, Чым вымераць нам да Радзімы Сваю нязмерную любоў. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурэц ’нырэц (у ваду)’ (пух., З нар. сл.). Да ныра́ць (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324; ‑у‑ (замест ‑ы), магчыма, пад уплывам польск. dać nurkaнырнуць, шмыгнуць’, драг. да́тэ ну́рта ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныра́ць ’даваць нырца’ (Яруш., ТСБМ), зак. тр. нырну́ць (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. ниряти, нирнути, рус. нырять, нырнуть, серб.-харв. по́‑нирати ’знікаць, цячы пад зямлёй’, балг. ни́рна ’даваць нырца’. Выводзіцца з прасл. *nyr‑, падоўжанай асновы на базе *nъr‑, што ўзнікла аслабленнем ступені *nor‑, параўн. тураўск. нора́ць ’тс’; іншыя варыянты асновы дэманструюць розныя ступені чаргавання: *nьr‑, *ner‑, *nir‑, *nar‑, *nur‑ (Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227), паводле Фасмера (3, 92), дастаткова старажытныя, гл. нуры́ць ’падаць тварам на зямлю’, пану́ры, славац. ponárať ’заглыбляцца’, славен. pondretiнырнуць, схавацца’ і пад. Прасл. *nerti, nьrǫ, ст.-слав. изнрѣти, изньрѭ ’вынырнуць’ параўноўваюць з літ. nérti, nertù ’утапіць, заглыбіць’, лат. nirt, nirstu і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Анямець, здранцвець (пра рукі, ногі і пад.). Хутчэй інстынктыўна, чым свядома, я ўсхапіўся на ногі, каб пабегчы, нырнуць у гарод, і ў той жа момант паваліўся на зямлю — ад доўгага, нерухомага сядзення ў мяне закляклі ногі, і я не мог на іх стаяць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

szczupak

м. заал. шчупак (Esox lucius L.);

dać ~a — даць нырца; нырнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бо́ўтнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.

1. Кінуцца, упасці ў ваду, нырнуць; плюхнуцца. Чуваць, як боўтнуўся бабёр Каля карчоў у раску. Бялевіч. Раптам нешта доўгае і чорнае шпарка слізганула.. і боўтнулася ў ваду. Ляўданскі.

2. чым. Разм. Боўтнуць (у 1 знач.). [Анісім] боўтнуўся лыжкай у місе баршчу і на гэтым загавеў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zanurzyć się

зак.

1. апусціцца; акунуцца; нырнуць;

2. перан. w czym паглыбіцца у што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)