immanent

[ˈɪmənənt]

adj.

нутраны́, іманэ́нтны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сала́, со́лка ’востраў сярод ракі, пакрыты лазой і кустамі’, ’камяністы выступ сярод рэчкі’ (іўеў., Арашонкава і інш., БЛ, 3, 45), сала́ ’водмель, востраў’, ’узвышанае месца сярод балота’ (іўеў., віл., швянч., Сл. ПЗБ). З літ. salá ’востраў’; гл. Арашонкава і інш. у названай крыніцы; Сл. ПЗБ, 4, 350.

Са́ла1 ’тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС, Нар. сл.), ’сала, здор’ (Сл. ПЗБ), ’курыны тлушч’ (Жд. 1), ’гусіны тлушч’ (Мат. Гом.), ’мясістая абалонка ў гарбузе’ (навагр., З нар. сл.), ’белая сарцавіна камыша’ (жлоб., Кошчанка, вусн. паведамл.), салны́ця ’унутранае сала’ (Сл. Брэс.). Агульнаславянскае; рус. са́ло ’сала, нутранае сала’, укр. са́ло ’сала; здор’, стараж.-рус. сало, польск. sadłoнутраны тлушч наогул’, в.-луж. sadło ’топленае сала, тлушч’, н.-луж. sadłoнутраны тлушч, сала’, чэш. sádlo ’від жывёльнага тлушчу’, славац. sadlo ’тс’, серб.-харв. са̏лонутраны тлушч, свіны тлушч’, славен. sál̥oнутраны тлушч’, балг. са́лонутраны тлушч’, ’мяккая тканка вакол насення ў гарбузе, перцы і г. д.’, макед. са́ло ’свіны тлушч; нутраны тлушч’. Прасл. *sadlo. Дэрыват ад кораня *sad‑ (які ў *saditi ’садзіць’), г. зн. ’тое, што садзіцца на мяса або на нейкія часткі цела’; гл. Міклашыч, 287; Мацэнауэр, LF, 19, 244; Младэнаў, 567; Брандт, РФВ 24, 145; Фасмер, 3, 550; Шустар-Шэўц, 2, 1263; Борысь, 537. Сумненні адносна словаўтварэння ў Махэка₂ (535), які праславянскай лічыць форму *sadidlo, і Рэйзака (558); апошні лічыць магчымым утварэнне слав. слова ад і.-е. sa‑ ’сыціць’. Аналагічна Сной₁, 552. Мартынаў (Этимология–1982, 9) параўноўвае з прус. saltan ’сала’, літ. lašiniai ’сала’, марфалагічна тоесных слав. *sadlo, але фанетыку кораня цяжка давесці.

Са́ла2 ’бома для прыціскання бервяна на козлах’ (дзісн., КЭС), ’рычаг (цяжкае бервяно)’ (нараўл., Сл. ПЗБ), ’груз на калодзежным жураўлі’ (Сл. Брэс.). Да сала1. Калька літ. lašinai ’сала’, ’палка або чурбан для прыціскання дошак’.

Сала3 ’«жалезныя свечы» на аржавенні-вадзе, дзе шмат жалезных спалучэнняў’ (Нік. Очерки). Да сала1 (гл.).

Са́ла4 ’ледаход’ (Байк. і Некр.). Да сала1, параўн. рус. са́ло ’першая корка лёду’; гл. Фасмер, 3, 550.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intrinsic

[ɪnˈtrɪnsɪk]

adj.

1) істо́тны, уласьці́вы

2) Anat. нутраны́ у́скул)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

internal

[ɪnˈtɜ:rnəl]

adj.

нутраны́

internal-combustion engine — рухаві́к нутрано́га згара́ньня

- internals

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inside

1. [,ɪnˈsaɪd]

n.

нутраны́, сярэ́дні бок; нутро́ n., сярэ́дзіна f.; зьмест -у m.

from inside — знутры́

2. [ˈɪnsaɪd]

adj.

нутраны́

3. [,ɪnˈsaɪd]

adv., prep.

1) унутры́, усярэ́дзіне

2) у ха́це, до́ма; у ха́ту, дамо́ў

Please step inside — Калі́ ла́ска, захо́дзьце

inside out — навы́варат

- insides

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inner

[ˈɪnər]

1.

adj.

1) унутраны́, нутраны́, сярэ́дні

2) глыбо́ка асабі́сты, патае́мны, запаве́тны, інты́мны (пра ду́мкі)

inner circle — найбліжэ́йшае ко́ла (сябро́ў, аднаду́мцаў)

2.

n.

нутро́ n., сярэ́дзіна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

domestic

[dəˈmestɪk]

1.

adj.

1) ха́тні, дама́шні, сяме́йны

2) дамасе́длівы, які́ лю́біць сяме́йнае жыцьцё

3) сво́йскі

domestic animals/birds — сво́йская жывёла, сво́йскія пту́шкі

4) нутраны́

domestic affairs — нутраны́я спра́вы

2.

n.

ха́тняя рабо́тніца, служа́нка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нутро́ ’вантробы, унутранасці’ (Нас., Гарэц., Пятк. 2, Касп.), ’сярэдзіна, унутраная частка’ (Сцяшк., ТС), нутрэ́ ’тс’ (ТС), нутрё ’унутранасці’ (Грыг.), нутра́, нутры́, мн. ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. нутро́ ’тс’, рус. нутро́, нутра́, нутрё, нутрь ’тс’. Са старога прыставачнага ўтварэння *vъn‑ǫtrь ’сярэдзіну’, што было пераасэнсавана, як *vъ‑nǫtrь (Фасмер, 3, 90), гл. уну́тр. Параўн. яшчэ ст.-бел. нꙋтрь моѧ переменилосѧ, ноутръ моѧ, нγтрь мои, оу нγтри моє​м (Псалтыр XVI ст., гл. Карскі 2-3, 17), чэш. nitro ’унутранасць, нутро’, славац. vnútro ’тс’ — новыя назоўнікі на базе пераасэнсаванай часткі *‑nǫtrъ (Махэк₂, 696). Звяртаюць увагу на паралельнае грэч. ἔντερα, мн. л. ’унутранасці, вантробы’, ст.-інд. antrám ’тс’, літ. įščios ’тс’ (Бязлай, 2, 228 і інш.). Сюды ж таксама ну́троносць ’тс’ (ТС, магчыма, пад уплывам рус. внутренность), нутраны́, нутрэнны́ ’выняты з нутра’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), нутро́ны ’унутраны’ (Сл. ЦРБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

interior

[ɪnˈtɪriər]

1.

n.

1) нутро́ n.; інтэр’е́р о́му, паме́шканьня)

2) нутраны́я во́бласьці кра́ю, глыбо́кі тыл

3) нутраны́я спра́вы дзяржа́вы

2.

adj.

1) нутраны́ (і пра палі́тыку); адда́лены ад мо́ра або́ мяжы́

2) асабі́сты, тае́мны

3) разумо́вы, духо́ўны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

essence

[ˈesəns]

n.

1) і́снасьць, су́тнасьць f. (нутраны́ зьмест)

2) экстра́кт -у m., эсэ́нцыя f. (з расьлі́нных або́ жывёльных тка́нак)

3) парфу́ма f.

in essence — на са́май спра́ве, у запра́ўднасьці

Time is of the essence — час тут ве́льмі ва́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)