тоскова́ть несов. тужы́ць (скучать) нудзі́цца; сумава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приуныва́ть несов. сумава́ць, журы́цца, тужы́ць, нудзі́цца, засмуча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пранудзі́цца, ‑нуджуся, ‑нудзішся, ‑нудзіцца; зак.

Панудзіцца некаторы час. Пранудзіцца ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуча́ть несов.

1. нудзі́цца;

2. (томиться, тосковать) сумава́ць, марко́ціцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ташнава́цьнудзіцца, сумаваць’ (Нас., Рам. 8–9, Растарг.), ’тужыць, нудзіцца’ (Касп.), тачнава́ць (точнова́ць) ’тс’ (Нас.). Шматкратны дзеяслоў да ташне́ць (гл.), зыходная форма тошна (гл.), што да *tъščьnъ ’нудны, сумны’, роднаснага *tъsknъ ’тс’, адкуль таскнава́цьнудзіцца, сумаваць’ (Нас., Ласт.), гл. таска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здаі́ць, здай, здоіш, здоіць; заг. здаі; зак.

1. чаго. Аддаіць трохі малака (у каровы, казы і пад.).

2. што. Выдаіць. Здаіць малако. □ Схадзі сам... На зямлю выдаі... Няма ж у нас больш у што даіць... Не выдаіш, то яна будзе нудзіцца і нудзіцца... Ідзі здаі... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nudzić się

незак. нудзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

znudzony

змораны нудой; які нудзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бясспрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нудзе́ць, ‑дзе́ю, ‑дзе́еш, ‑дзе́е; незак., па кім-чым і без дап.

Нудзіцца. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. Чорны. [Ліба:] — Вам тут не нудна, Рыгор? — Некалі нудзець... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)