nieokiełznany

нястрымны; неўтаймаваны, неўтаймоўны; няўпынны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

irrepressible

[,ɪrɪˈpresəbəl]

adj.

нястры́мны; неўтаймо́ўны; шалёны, лю́ты (гнеў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unbezä́hmbar, únbezähmbar a неўтаймо́ўны, неўтаймава́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

quírlig a жва́вы, гарэ́злівы, неўтаймо́ўны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

renitént a неўтаймо́ўны, непаслухмя́ны, упа́рты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шалёны, -ая, -ае.

1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).

Ш. воўк.

2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.

Шалёная, што ты надумала рабіць!

3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.

Шалёная скорасць.

4. перан. Неўтаймоўны, люты.

Ш. характар.

5. перан. Выпадковы, бязладны.

Шалёная куля.

◊

Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.

Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

úngefügig a неўтаймо́ўны (пра жывёл); незгаво́рлівы (пра людзей)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ungovernable

[ʌnˈgʌvərnəbəl]

adj.

неўтаймо́ўны, непаслухмя́ны (пра дзяце́й); нястры́мны, няўпы́нны; шалёны

an ungovernable temper — шалёная злосьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыда́ча ’тое, што дададзена, прыдадзена; прыбаўленне да цаны’ (ТСБМ, Мік., Др.-Падб., Нас., ТС), пры́дача ’прыдача, удача’ (Байк. і Некр.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць. Сюды ж вытворныя прыда́члівы ’шчаслівы, удачлівы; які мае асаблівы нораў’ (Нас.), прыда́чны ’ўдалы, удачны; выгадны’ (Нас., Байк. і Некр., Янк. 1). Таксама да гэтага гнязда другасны вытворны назоўнік прыда́ка ’ўдачнік; удалы, зухаваты; неўтаймоўны, непадобны характарам на родных’ (Нас., Байк. і Некр.) з далейшым зрухам семантыкі — ’выпадак; нечаканасць’ (Нас.). У апошнім выклікае цікавасць не зусім яснае (адваротнае) чаргаванне ‑ч‑/‑к‑, якое, магчыма, выклікана пераасэнсаваннем формы слова пры субстантывацыі. Верагодна, усх.-слав., параўн. рус. прида́ча, прида́чливый ’здольны, умелы; спрытны’, укр. прида́ча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неугомо́нный няўры́мслівы; неўтаймо́ўны, неўтаймава́ны; (неспокойный) неспако́йны; (неутомимый) нясто́мны; (непоседливый) непасе́длівы; (несмолкаемый) несціха́ны;

неугомо́нный враг няўры́мслівы во́раг;

неугомо́нный ребёнок непасе́длівае (неспако́йнае) дзіця́;

неугомо́нный хара́ктер неспако́йны (няўры́мслівы) хара́ктар;

шуми́т неугомо́нный го́род шумі́ць несціха́ны (нясто́мны) го́рад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)