intolerant [ɪnˈtɒlərənt] adj. неталера́нтны, нецярпі́мы; той, хто не мо́жа міры́цца (з кім-н., чым-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фана́тык

(лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны)

чалавек, слепа адданы сваім вераванням або перакананням і нецярпімы да чужых поглядаў і імкненняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фана́тык, ‑а, м.

1. Чалавек, слепа адданы сваёй веры і нецярпімы да іншых вераванняў і іншаверцаў. У Мінску, дзе спачатку спыніўся [Сматрыцкі], ён убачыў сляды глуму каталіцкіх фанатыкаў над праваслаўным насельніцтвам. «Полымя».

2. перан. Чалавек, цалкам адданы сваім ідэям і перакананням. Лепшыя са свайго пакалення, апантаныя вялікай ідэяй, часам фанатыкі — .. [нарадавольцы] заставаліся звычайнымі людзьмі. Мехаў.

[Лац. fanaticus — раз’юшаны; непрытомны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)