нецярплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва цярпенне. Нецярплівы чалавек. □ Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне. Шамякін. / у знач. наз. нецярплі́вы, ‑ага, м.; нецярплі́вая, ‑ай, ж. — Ты раскажы, дзед, што там сёння было? — прасілі нецярплівыя. Якімовіч. // Які выражае нецярпенне. Праз хвіліну пачулася нецярплівае наравістае фырканне каня. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

why​3 [waɪ] interj.

1. як!; глянь!; а!; ах! (выражае здзіўленне); Why, it’s you! Глянь! Каго́ я ба́чу!

2. (ды) ну, няўжо́ ? (выражае нецярпенне);

Why, sure! Ну, вядома ж!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zähmen

1. vt

1) прыруча́ць

2) перан. утаймо́ўваць, уціхамі́рваць;

séine Zúnge ~ прытрыма́ць язы́к;

séine Úngeduld ~ стрыма́ць сваё нецярпе́нне

2. ~, sich стрыма́ць сябе́, уціхамі́рыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)