Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пагарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Выказаць залішнюю раздражнёнасць, нервовасць, гарачнасць. [Міканор] тут жа сам адчуў, што перагнуў, пагарачыўся лішне, але не паказаў нікому гэтага.Мележ.
2. Праявіць паспешлівасць. Унутраны голас падказвае, што .. [партызаны] пагарачыліся, не варта было звечара кідацца сюды, У цёмны мокры лес.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brittle[ˈbrɪtl]adj.
1. ло́мкі, кро́хкі
2. раздражнёны, нерво́вы;
a brittle temperнерво́васць, раздражнёнасць
3. недружалю́бны, залі́шне стры́маны;
He gave a brittle laugh. Ён недружалюбна засмяяўся.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АСКАРЫДО́З,
інвазійная хвароба свіней і чалавека, якая выклікаецца аскарыдамі. Пашкоджваецца тонкі кішэчнік (дарослыя паразіты) і парэнхіматозныя органы (лічынкі). Лічынкі ў кішэчніку выходзяць з яец аскарыдаў, якія заглынаюцца з вонкавага асяроддзя, з крывёй заносяцца ў печань, потым у лёгкія, ротавую поласць і зноў у кішэчнік. Праз 1,5—2 мес яны развіваюцца ў дарослых паразітаў.
У жывёл часцей хварэе маладняк да 6—7 месячнага ўзросту. Павышаецца т-ра цела, пагаршаецца апетыт, пачашчаецца дыханне, паяўляюцца кашаль, ірвота, панос, часам — сутаргі, на скуры можа быць высыпка. У чалавека адрозніваюць 2 стадыі: раннюю — міграцыйную і познюю — кішачную. Першая часцей праходзіць бессімптомна. Пры другой (кішачнай) адзначаюцца моташнасць, недамаганне, болі ў страўніку, слінацячэнне, пагаршэнне апетыту, галаўны боль, галавакружэнне, павышаная стамляльнасць. Пры множнай інвазіі дзеці ў сне скрыгочуць зубамі; у іх можа ўзнікаць бранхіт, астматычнае ўдушша, малакроўе, нервовасць, рассеянасць. Магчымы ўскладненні: гнойны халецыстыт, абсцэс печані, перытаніт, сепсіс, панкрэатыт, апендыцыт; закупорка клубком аскарыдаў прасвету кішэчніка можа выклікаць непраходнасць кішэчніка. Лячэнне праводзіць урач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нервава́ць, нервую, нервуеш, нервуе; незак.
1.каго і без дап. Даводзіць каго‑н. да нервовага стану. Тое, што дырэктар неадрыўна глядзіць на яго крыху насмешлівымі вачыма, нервавала следчага.Нядзведскі.Задумваючыся, Юрка прапускаў звенні ў тлумачэннях і доказах дацэнта і таму наогул не разумеў нічога. Гэта стамляла і нервавала.Карпаў.
2.Разм. Тое, што і нервавацца. [Берднікаў] нерваваў. Ён напружыў усе свае сілы, каб хаця не выявіць чым гэтай нервовасць.Мікуліч.Аўтар пратакола, відавочна, нерваваў, але маўчаў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nerve[nɜ:v]n.
1.anat. нерв;
the optic nerve зро́кавы нерв
2. nerves не́рвы, нерво́васць; нерво́вая сістэ́ма
3. му́жнасць, прысу́тнасць ду́ху, вы́трымка;
lose one’s nerve тра́ціць самавало́данне, бая́цца
4.infml наха́бнасць, наха́бства, дзёрзкасць;
What a nerve! Якое нахабства!
5. сла́бае/балю́чае/хво́рае ме́сца
♦
steel nerves/nerves of steel жале́зныя не́рвы;
get on smb.’s nervesinfml дзе́йнічаць на не́рвы, нервава́ць, раздражня́ць;
hit/touch a (raw/sensitive) nerve крана́ць за жыво́е;
steady one’s nerves супако́йваць не́рвы;
I’m just a bundle of nerves today. infml Сёння я проста суцэльны камяк нерваў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
даказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак.
1.што і без дап. Скончыць гаварыць; давесці да канца сваю гаворку. — Наперад, хлопцы!.. Бі штыкамі!.. — Начдыў не даказаў, Ён паў над жоўтымі пяскамі, Як быццам задрамаў.Броўка.Пры гэтым Лабановіч зазірае ў вочы Вользе Віктараўне з хітраватаю ўсмешкаю, каб сказаць гэтым поглядам тое, чаго не даказаў словамі.Колас.Ганна не даказала — нервовасць скрала словы.Гартны.
2.што і здадан.сказам. Пацвердзіць правільнасць чаго‑н. фактамі, пераканаўчымі довадамі. Даказаць тэарэму. Даказаць сваю вернасць радзіме. □ Не трэба баяцца З жыццём паспрачацца І праўду сваю даказаць.Чарнушэвіч.Дакажам працаю, што можам Мы гаспадарыць на зямлі, І ўраджаем упрыгожым Нашы калгасныя палі.Чарот.// Паказаць, выявіць. Сусветная сістэма сацыялізма менш чым за чвэрць стагоддзя свайго існавання даказала ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці сваю велізарную перавагу над аджываючай сістэмай капіталізму.«Звязда».
3.накаго. Разм. Данесці, нагаварыць. — Гэта ж я даказала на .. [дэзерціраў], калі і хто дома будзе.Крапіва.
4.(звычайназадмоўем). Разм. Зраўняцца з кім‑н. у чым‑н., зрабіць так, як хто‑н. Была Марылька такая смелая, што і хлопец другі не дакажа.Якімовіч.
•••
Даказаць сваё — пераканаць каго‑н. у сваёй праваце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)