гу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. Зрэбная посцілка.

2. Пакрывала для коней, якое закрывае тулава.

|| прым. гу́нькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нькі, -нек, адз. ба́нька, -і, ДМ -ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, які ўжыв. ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

Паставіць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́шанька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Памянш.-ласк. да вішня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́ванька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Нар.-паэт. Ласк. да дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́зенька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Памянш.-ласк. да лазня; невялікая лазня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ценька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Разм. Ласк. да сотня (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дало́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Унутраны бок кісці рукі.

Закрыць твар далонямі.

|| памянш. дало́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек.

|| прым. дало́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Памянш. да кішэнь, кішэня (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́чанька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн.нек; ж.

Нар.-паэт. Ласк. да ноч. Ночанька мая ты, Водблеск глыбіні! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блыня, -і, мн. -і, -лынь, ж.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі.

|| памянш. я́блынька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. я́блыневы, -ая, -ае.