нае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. наязджаць (гл. наехаць у 1 знач.). Наезд машыны на чалавека.
2. Прыезд каго‑н. куды‑н. на нейкі час. З сваіх нядоўгіх наездаў у родную вёску я ведаў, што суседзі-гусараўцы жывуць самі сабе, ні багата і ні бедна. Ракітны. // у знач. прысл. нае́здам, нае́здамі. Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга. Гаспадаркай.. [пан] цікавіўся мала, жыў у Мінску і бываў у маёнтках толькі наездам. С. Александровіч.
3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Кандрат Вус, зачуўшы наезд польскай конніцы, .. кінуўся на задворкі, каб драпануць адтуль у лес. Колас. Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два паведаліся яшчэ раз. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́тыватьII несов. (к накати́ть)
1. (надвигать, катая, собирать) нако́чваць;
2. (наезжать) разг. наязджа́ць;
3. перен. (внезапно появляться, возникать) разг. надыхо́дзіць, нахо́плівацца, нава́львацца;
4. (на кого — о чувстве, состоянии и т. п.) нахо́дзіць, напада́ць, апано́ўваць, аго́ртваць (каго); ахо́пліваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)