перачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

1. Начарціць нанава, іначай. Перачарціць план будынка.

2. Зняць копію з якога‑н. чарцяжа. Перачарціць план на кальку.

3. Начарціць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паначэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што і чаго.

Начарціць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

Начарціць у дадатак да ўжо начэрчанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начыры́цьначарціць’ (Ян.). Ад чырыць ’чарціць, праводзіць лінію’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пункці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Начарціць (чарціць), намаляваць (маляваць) пункцірам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рчаны; зак., што.

1. Начарціць нанава.

П. план будынка.

2. Зняць копію з якога-н. чарцяжа.

П. план на кальку.

|| незак. перачэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перачэ́рчванне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учарці́ць, учарчу, учэрціш, учэрціць; зак., што.

Начарціць унутры чаго‑н.; дабавіць што‑н. у чарцёж. Учарціць квадрат у прамавугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyrysować

зак. вымаляваць; начарціць; накрэсліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ко́нтур, ‑у, м.

Абрыс, лінія, якая ачэрчвае форму прадмета. Контуры гор вырысоўваліся на гарызонце. Начарціць контуры цела. □ Доўгія стракатыя цені трацілі свае контуры, мякчэлі, расплываліся і знікалі. Дуброўскі.

[Фр. contour.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кон, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.), або месца, куды кладзецца стаўка ў азартных гульнях.

Начарціць к.

Паставіць грошы на к.

2. Адна партыя якой-н. гульні.

Згуляць адзін к.

Ставіць на кон — рызыкаваць сваім жыццём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)