Ribung f -, -en трэ́нне, націра́нне

2) pl спрэ́чкі, рознагало́ссі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ума́щивание націра́нне, -ння ср., ма́занне, -ння ср., нама́званне, -ння ср.; см. умаща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРКЕ́Т (франц. parquet),

габляваныя драўляныя планкі (клёпкі) для насцілу падлогі, а таксама само пакрыццё такой падлогі. Робіцца з дубу, буку, ясеню, клёну, бярозы, грабу і інш., мастацкі П. — з драўніны каштоўных парод (арэху, чырвонага дрэва). Вызначаецца прыгожым выглядам, даўгавечнасцю, нізкай цепла- і гукапранікальнасцю.

Бывае шчытавы (мае аснову і пакрыццё з клёпак, наклееных на аснову), наборны, або мазаічны (з планак, падабраных па рысунку і наклееных вонкавым бокам на трывалую паперу), штучны (з асобных планак, прыклееных да асновы) і з паркетных дошак (рэйкі з папярочна наклеенымі планкамі). Пасля насцілу П. націраюць воскам, масцікай ці пакрываюць спец. паркетным лакам. Аддзелка паркетнай падлогі — струганне, цыкляванне і націранне, робіцца паркетастругальнымі, паркеташліфавальнымі і электрапалацёрнымі машынамі.

т. 12, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

froterka

ж.

1. палацёр (машына);

2. націранне падлогі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мі́ра ’пахучы алей, які ўжываецца ў хрысціянскіх абрадах’ (ТСБМ), мірава́ць, мірава́ньне ’памазанне мірам’ (Шат.), адным мі́рам мірованы (Ян.), ст.-бел. миро, мюро са ст.-рус., ст.-слав. мрѷо, якое са ст.-грэч. μύρον ’міра, памазанне, націранне’ (Фасмер, 2, 626; Булыка, БЛ, 9, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мазаць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; заг. вымаж; зак., што.

1. Намазаць, нацерці чым‑н. Вымазаць паркет масцікай.

2. у што. Разм. Запэцкаць, замазаць. Вымазаць адзенне ў мел.

3. Разм. Расходаваць на мазанне, націранне. Вымазаць увесь вазелін. // Зняць, ачысціць з паверхні чаго‑н. рэшткі масла, смятаны і пад. Вымазаць скавараду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растира́ние

1. (измельчение) расціра́нне, -ння ср.;

2. (натирание) націра́нне, -ння ср.;

3. (массаж) расціра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rub1 [rʌb] n.

1. націра́нне, расціра́нне; сціра́нне;

the rub of a brush чы́стка шчо́ткай

2. fml перашко́да, замі́нка, ця́жкасць;

There is the rub! А ў гэтым якраз і загваздка!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

умаще́ние ср.

1. (действие) націра́нне, -ння ср., ма́занне, -ння ср., нама́званне, -ння ср.;

2. (благовония) паху́чыя ма́зі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расти́рка ж., спец.

1. (действие) расці́рка, -кі ж., расціра́нне, -ння ср.;

2. (действие) націра́нне, -ння ср.; см. растира́ть 1, 2;

3. (предмет, которым растирают) расці́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)