sated [ˈseɪtɪd] adj. fml (with) задаво́лены, нато́лены, наце́шаны;

be sated with food аб’е́сціся;

be sated with pleasure наце́шыцца заба́вамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нара́доваться сов. (чаще с отриц.) нара́давацца (з каго, чаго); (натешиться) наце́шыцца (з каго, чаго);

мать не нара́дуется на сы́на ма́ці не нара́дуецца (не наце́шыцца) з сы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахво́та, -ы, ДМ -во́це, ж., да чаго або з інф.

Жаданне, імкненне задаволіць якія-н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні.

А. вучыцца.

Дзе няма ахвоты, там няма работы (прыказка). Мне спяваць а.

◊

Ахвота бярэ (разм.) — ёсць жаданне да чаго-н.

Сагнаць ахвоту (разм.) — задаволіць жаданне, нацешыцца, здаволіцца чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

услади́ться наце́шыцца (кім, чым); займе́ць (атрыма́ць) асало́ду (уце́ху) (ад каго, ад чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Нацешыцца ўволю пацалункамі. Калі пачалі развітвацца і маці хацела пацалаваць.. [Макара], дык ён адштурхнуў яе, чамусьці засаромеўшыся.. Праўда, ён развітаўся за руку і з Ксенькай, але з ёю ён нацалаваўся напярэдадні. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслади́ться (кем, чем) наце́шыцца (кім, чым); атрыма́ць асало́ду (уце́ху) (ад каго, чаго); см. наслажда́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надыша́ться нады́хацца;

◊

не нады́шится (не мо́жет надыша́ться) кто на кого (относиться к кому-л. заботливо, нежно) не наце́шыцца (не мо́жа наце́шыцца) хто з каго́;

пе́ред сме́ртью не нады́шишься погов. пе́рад сме́рцю не нады́хаешся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

übersä́ttigen

1. vt перанасыча́ць

2. ~, sich (mit, an D) задаво́ліцца, наце́шыцца (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сыць, ‑і, ж.

Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць... Гарэцкі. [Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?.. Галавач.

•••

Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

użyć

зак. выкарыстаць, ужыць;

użyć życia (wolności) — нацешыцца жыццём (свабодай);

użyć smutku — спазнаць гора

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)