Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непасрэ́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непасрэднага; натуральнасць. Непасрэднасць пачуццяў. □ Гады, што аддзяляюць нас ад падзей мінулага, аслабляюць непасрэднасць эмацыянальных адносін да іх.Перкін.// Непасрэдны характар, непасрэдныя паводзіны. Юнацкая непасрэднасць. □ [Голас], здавалася, вось-вось.. сарвецца. Але колькі ў ім было непасрэднасці, шчырасці, замілавання!Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯЛО́ЎЧЫК (сапр.Лісок) Лідзія Парамонаўна
(30.12.1911, в. Марцянаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 26.5.1999),
бел. пісьменніца. Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1949). Настаўнічала (1944—67). Друкавалася з 1939. У зб-ках прозы «Карэнне жыцця» (1973), «Дзе яно, шчасце...» (1981), «Па хісткай лесвіцы» (1988) горкія і светлыя праявы вясковага дзяцінства ў Зах. Беларусі, драм. выпрабаванні ў час гітлераўскай акупацыі, нялёгкія жыццёвыя пошукі зах.-бел. моладзі. Яе прозе ўласцівы стрыманая паэтычнасць, этнагр. дакладнасць дэталей, натуральнасцьапавяд. манеры. Друкавала таксама вершы.
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1986). Скончыла Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1971). Працуе ў маск. т-ры імя Маякоўскага. Яе мастацтву ўласцівы жыццёвая сіла і натуральнасць, сцэн. тэмперамент, эмацыянальная прывабнасць. Сярод роляў: Кацярына Ізмайлава («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова), Эма Гамільтан («Вікторыя» Г.Рэтыгана). З 1973 здымаецца ў кіно: «Салодкая жанчына», «Асенні марафон» (Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1981), «Аднойчы праз дваццаць гадоў», «Сабачы баль», «Нябёсы запаветныя», «Курыца» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1984 (за тэатр. работы) і прэмія Ленінскага камсамола 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВАКІ́НІ Васіль Ігнатавіч (1805, Масква — 30.1.1874),
расійскі акцёр. Сын італьянца і прыгоннай бел. балерыны П.Азарэвіч (гл. ў арт.Азарэвічы). Родапачынальнік сям’і рус. акцёраў Жывакіні. З 1825 у Малым т-ры (Масква). Вызначыўся як комік-буф у вадэвілях. Спалучаў прастату, натуральнасць выканання з яркай гратэскавасцю. буфанадай, імправізацыяй (часта сатырычнай). Лепшыя ролі: Жавіяль, Сінічкін («Страпчы пад сталом», «Леў Гурыч Сінічкін» Дз.Ленскага), Мардашоў («Аз і Ферт» П.Фёдарава). Выкарыстоўваў вадэвільныя прыёмы ў класічнай камедыі: Арган («Школа жонак» Мальера), Груміо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Падкалесін («Жаніцьба» М.Гогаля), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ease1[i:z]n.
1. лёгкасць, натура́льнасць
2. спако́й
3.mil. At ease! Вольна!
♦
be/feel ill at ease адчува́ць сябе́ няёмка; саро́мецца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ШПЭТ Язэп Геркуланавіч (23.2.1891, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 21.1.1955),
бел. пісьменнік. Пасля 1917 працаваў на Барысаўшчыне. З 1913 друкаваўся ў «Нашай ніве», змясціў больш за 20 апавяданняў, якія пераважна ўяўляюць сабой фрагменты-абразкі тагачаснага жыцця Барысаўшчыны і Лагойшчыны («Пажар», «У ноч перад святым Янам», «Выбары старшыні», «Адукаваная кабыла» і інш.), якім уласціва шчырасць, прастата, натуральнасць мовы. Запісваў фальклор. Допісы Ш. ў 1920-я г. друкаваліся ў газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», «Звязда» і інш.
Тв.:
У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965.
Літ.:
Каханоўскі Г. Язэп Шпэт // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМЕ́НКА Матрона Іванаўна (н. 23.3.1915, в. Краснаяр Стэрлітамакскага р-на, Башкортастан),
бел. актрыса, педагог. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працавала ў т-рах Фрунзе, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—76 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. У 1978—93 выкладала ў Мінскім ін-це культуры. Выконвала драм. і характарныя ролі. Работам уласцівы натуральнасць, эмацыянальнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі Сярод лепшых роляў: Надзея («Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Надзея, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М.Горкага), Анісся («Улада цемры» Л.Талстога), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш.